Усе навіны

Ягор Шаранговіч: «Быў добры першы перыяд. Але потым трохі замарудзіліся і зрабілі некалькі памылак»

10 снежня, 08:45

Беларускі нападнік «Калгары» Ягор Шаранговіч пракаментаваў паразу ад «Нью-Джэрсі» (2:4).

«Так, у нас быў добры першы перыяд. Але потым мы крыху замарудзіліся і зрабілі некалькі памылак у нейтральнай зоне, на сіняй лініі ў атакавалай зоне. Можа быць, нам трэба было прыкласці больш намаганняў для адбору шайбы. Аднак мы дапускалі страты і замарудзіліся.

Шайба супраць былой каманды? Так, прыемна, калі закідваеш кожнай камандзе. Але для гэтай гульні гэтага было недастаткова.

Як закінуў? Я бачыў, што была барацьба ля бартоў у нашай зоне. Трохі счыцерыў, адкрыўся ў нейтральнай зоне і папрасіў проста выкінуць шайбу. Затым выйшаў «адзін у адзін» і проста закінуў.

Звязка з Колманам у меншасці? Мы шмат гулялі разам. Думаю, у нас гэта добра атрымліваецца», – сказаў Шаранговіч.