Усе навіны

Беларус Кузьмін набраў першыя ачкі ў АХЛ

18 снежня, 08:52

Мінулай ноччу «Манітоба» ў матчы чэмпіянату АХЛ дома абыграла «Мілуокі» (6:4). Беларускі абаронца гаспадароў Дзмітрый Кузьмін набраў два асістэнцкія балы. Для яго гэта першыя ачкі ў АХЛ.

Кузьмін таксама выканаў два кідкі ў створ варот.

Напярэдадні Кузьмін быў выкліканы ў каманду з «Нарфолка» (ECHL). Для беларуса гэта быў трэці матч у АХЛ.