Усе навіны

Дзмітрый Баскаў: «У гэтым сезоне па выручцы за квіткі «Дынама» б'е ўсе рэкорды»

8 студзеня, 20:46

Чалец «Савету Рэспублікі» Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў пракаментаваў наведвальнасць ммнскага «Дынама» ў гэтым сезоне.

– У нашай краіне любяць хакей, а «Дынама» – гэта цэлы брэнд. Заўзятара не падманеш, ён бачыць, як каманда б'ецца. Няма гульцоў, якія проста выходзяць без эмоцый, без амбіцый, без энтузіязму. У гэтым сезоне па выручцы за квіткі «зубры» бʼюць усе рэкорды. Гэта не можа не радаваць.

Наведвальнасць шмат у чым залежыць ад выніку, але трэба прызнаць, што «Дынама» – адзіны спартыўны праект у краіне, які можа сабраць такую колькасць гледачоў. Офісныя работнікі таксама гэта разумеюць, таму тут сапраўднае свята, – сказаў Баскаў.