Усе навіны

Шаранговіч закінуў 19-ю шайбу ў сезоне НХЛ

19 студзеня, 08:21

У ноч на 19 студзеня ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Калгари» дома прайграў «Таронта» (3:4). У складзе гаспадароў беларускі форвард Ягор Шаранговіч адкрыў лік на 10-й хвіліне.

Беларус правёў на лёдзе 20 хвілін 3 секунды (02:35 – у большасці), адзін раз кінуў па варотах, скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-1».

У гэтым сезоне ў Шаранговіча 32 (19+13) ачкі ў 45 паядынках.

Пры гэтым у 2024 годзе ў беларуса 10 (8+2) балаў у 9 матчах.