Усе навіны

Дзмітрый Баскаў: «Гульцам юніёрскай зборнай Расіі трэба прывіваць культурныя каштоўнасці, якія культываваліся ў Беларусі і Расіі»

14 лютага, 12:41

Непрызнаны МАК член НАК Беларусі, экс-кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, які пакінуў пасаду ў 2021-м з-за пяцігадовага бана ІІХФ за палітычны ціск на падначаленых, які ў 2020-м знаходзіўся на Плошчы Перамен у момант нанясення смяротных пабояў мясцоваму жыхару Раману Бандаренка, Дзмітрый Баскаў падзяліўся меркаваннем пра дэмарш хакеістаў зборнай Расіі U-18 на турніры ў Мінску.

– Паводзіны юніёрскай зборнай Расіі былі непрымальныя і нават задзірлівыя. На жаль.

Мы павінны былі назіраць за прыгажосцю расійскага хакея, але з-за дзеянняў асобных гульцоў – цяпер абмяркоўваем, якім былі іх паводзіны на цырымоніі ўзнагароджання.

Лічу, што трэнерам трэба надаваць больш увагі рабоце з гульцамі не толькі ў плане фізічнага або эмацыйнага стану, але і прывіваць ім маральныя, культурныя каштоўнасці, якія культываваліся стагоддзямі ў нашых краінах.

Павага да сапернікаў і партнёраў – гэта ключавое з іх, – сказаў Баскаў.