Усе навіны

Баскава вылучылі ў «парламент» ад «выканкама» і «савета дэпутатаў» Лукашэнкі па Мінску

14 сакавіка, 18:20

14 сакавіка рашэннем «прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў» і «Мінскага гарвыканкама» вылучаны 8 кандыдатаў у «парламент» ад Мінска.

Сярод іх непрызнаны МАК член НАК Беларусі, экс-кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, які пакінуў пасаду ў 2021-м з-за пяцігадовага бана ІІХФ за палітычны ціск на падначаленых, які ў 2020-м знаходзіўся на Плошчы Перамен у момант нанясення смяротных пабояў мясцоваму жыхару Раману Бандаренка Дзмітрый Баскаў.