Усе навіны

Гатавец пра узяцце кубка Гагарына з «Авангардам»: «Калі прагучала фінальная сірэна, быў стан ап'янення»

3 траўня, 23:10

Беларускі абаронца маскоўскага «Дынама» Кірыл Гатавец узгадаў, як разам з «Авангардам» выйграў Кубак Гагарына ў 2021 годзе.

– Якія твае эмоцыі былі, калі ты падымаеш над галавой Кубак Гагарына?

– Тады было ўсё як у тумане. Я памятаю, што заставалася 18 секунд да канца 6-га матча, і гэтыя секунды такія доўгія былі, мне здавалася, што яны хвілін 30 ішлі.

Потым, калі сірэна прагучала ў мяне было стан, як ап'яненне. Ты выбягаеш на лёд у цябе ўсё нейкае анямелае. Ты не разумееш, што адбываецца. Як бы з аднаго боку разумееш, што выйграў, а з другога боку – не верыцца. Здаецца, што яшчэ адзін перыяд зараз мы парадуемся, збяром свае пальчатачкі і яшчэ на перыяд выйдзем.

Потым, калі Кубак уздымаеш, канешне, таксама прыемнае вельмі адчуванне, такія неверагодныя. Адразу ўсю карʼеру ўспамінаеш – дзе цябе душылі, дзе ў цябе не верылі, хтосьці наадварот верыў. Ты разумееш, што не дарма карачыўся дзеля ўсяго гэта, – сказаў Гатавец.