Tribuna/Хакей/Блогі/Парэшткі Кальцова збіраюцца даставіць у Мінск. А дзе і як у Беларусі пахавалі іншых вядомых хакеістаў?

Парэшткі Кальцова збіраюцца даставіць у Мінск. А дзе і як у Беларусі пахавалі іншых вядомых хакеістаў?

Салей, Цыплакоў, Шумідуб.

7 красавіка 2024, 06:15
Парэшткі Кальцова збіраюцца даставіць у Мінск. А дзе і як у Беларусі пахавалі іншых вядомых хакеістаў?

Былы хакеіст зборнай Беларусі Канстанцін Кальцоў загінуў 18 сакавіка пасля падзення з 23-га паверха атэля ў амерыканскай Фларыдзе. Яго былая жонка Юлія Міхайлава, якая жыве непадалёк ад месца трагедыя, казала, што пахаванне пройдзе ў Мінску. Тады «Трыбуна» распавядала пра тое, як даставіць цела ў Беларусь:

На мінулым тыдні першы трэнер Кальцова Уладзіслаў Астапенка паведаміў, што цела экс-хакеіста крэміравалі, а прах рыхтуюць да перавозу на Радзіму.

Кальцоў – не адзіны вядомы беларускі хакеіст, хто заўчасна пайшоў з жыцця. Успамінаем, як адбывалася пахаванне іншых зорак беларускага хакея.

Руслан Салей

Руслан Салей

Абаронца загінуў у 36 7 верасня 2011 года ў авіякатастрофе разам з усім складам яраслаўскага «Лакаматыва». На борце былі і іншыя беларусы – форвард Сяргей Астапчук і трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.

Цела Салея было дастаўленае катафалкам у Мінск, а выдаткі па арганізацыі пахавання, па словах тагачаснага кіраўніка федэрацыі хакея Яўгена Ворсіна, узялі на сябе ФХБ і хакейны клуб «Юнацтва». Цырымонія развітання праходзіла на арэне «Юнацтва» ў парку Горкага і цягнулася на гадзіну даўжэй, чым планавалася праз вялікую колькасць людзей. Труна з нябожчыкам стаяла зачыненай, а на ёй ляжала гульнявая майка «Анахайма». Побач стаяла ганаровая варта.

Руслан Салей

З арэны «Юнацтва» труну вынеслі пад гукі аркестра і апладысменты. Для ўсіх ахвочых развітацца з Салеем горад выдзеліў дзясятак аўтобусаў да могілак:

Руслан Салей

Пахавалі Салея 10 верасня ў Мінску на ганаровай алеі Усходніх могілак.

Руслан Салей

На гадавіну смерці экс-капітану збіраліся ўстанавіць яшчэ адзін помнік. Знаходзіцца ён павінен быў ці то ля «Чыжоўка-Арэны», ці то ў парку Горкага. У інтэрнэце ёсць фота манумента, але ён дагэтуль не пастаўлены:

Руслан Салей

Затое гэтай зімой у Оршы насупраць арэны мясцовага «Лакаматыва» на адным з дамоў з'явіўся мурал з выявай легендарнага абаронцы.

Уладзімір Цыплакоў

Уладзімір Цыплакоў

Экс-нападнік НХЛ сышоў з жыцця 14 снежня 2019-га на 51-м годзе жыцця. Па інфармацыі «Нашай Нівы» прычынай смерці стала самагубства. Пахаванне Цыплакова было вельмі падобным да таго, як хавалі Салея, – развітанне на арэне «Юнацтва» і апошні шлях на Усходнія могілкі. Жалобная цырымонія адбывалася ў прысутнасці ганаровай варты:

Уладзімір Цыплакоў

Труну апускалі ў магілу пад беларускі гімн і залпы салюту. На надмагільным камяні ляжаць бронзавыя канькі, а яшчэ на ім напісана, за якія каманды гуляў хакеіст.

Уладзімір Цыплакоў

Аляксандр Шумідуб

Аляксандр Шумідуб

Экс-брамнік пайшоў з жыцця на 56-м годзе. У апошнія гады жыцця ён працаваў з галкіперамі ў «Гомелі». У ліпені 2019-га пасля аднаго з трэнінгаў адчуў сябе дрэнна. Шумідуба даставілі ў лякарню, дзе ён упаў у кому, а пазней памёр.

Развітанне праходзіла ў фае гомельскага лядовага палаца. У адрозненне ад цырымоній Салея і Цыплакова, ганаровай варты не было. Тым не менш ахвочых развітацца было нямала:

Аляксандр Шумідуб

Аляксандр Шумідуб

Труну выносілі пад гукі апладысментаў, а затым транспартавалі ў Мінск. Пахавалі Шумідуба 14 ліпеня 2019-га на Паўночных могілках у Мінску.

Іншыя пасты карыстальніка

Паглядзелі, як мяняўся лагатып чэмпіянату Беларусі па футболе – на першых версіях быў бел-чырвона-белы сцяг
Сёння, 14:18
А вы ведалі, што суддзя, які даў правесці замены «Іслачы» з «Нёманам», інтэлектуал? Мае два чырвоныя дыпломы, ездзіў на шоу «Самы разумны»
Сёння, 12:41
Жонку Глеба-малодшага даймалі пытаннямі пра дзяцей, якіх усё не было. І вось, зацяжараўшы пад 40, яна дала «дарадцам» адлуп
Учора, 18:00
Што, Гутар у 30+ мог перайсці ў «Аякс»?! Выглядае, гэта не проста байка ад сябра
14 сакавіка, 12:00
После первых матчей сезона тренеры и игроки в Беларуси разнесли поля – вопросы даже к газону, которому нет и 5 лет
13 сакавіка, 12:00
Чым беларускія дзеці адрозніваюцца ад польскіх? Расказвае трэнер з Баранавічаў, які адкрыў клуб у Варшаве
13 сакавіка, 02:52
Чьи клиенты зашли в топ-клубы Беларуси зимой: «Макслайну» помогал Гайдук, «Неману» – пожизненно забаненный
12 сакавіка, 06:54
Клуб з польскага Д2, які зімой не змог заявіць Садоўскага, паехаў на выезд з 14 гульцамі – адыграліся з 0:2, выпусціўшы ў поле брамніка
10 сакавіка, 11:56
Лапавухаў нядаўна атрымаў правы і адправіўся на матч сваёй каманды на машыне – не даехаў, гульню глядзеў на запраўцы
10 сакавіка, 10:04
«Сэрца» з поту, падводка да рэкламы, верш пра «лоўкіх у сексе» – не ўсе дзіўныя віншаванкі белспорту на 8 сакавіка
9 сакавіка, 06:00
У белгандболе шмат навін з Еўропы: трафей у Італіі па зняцці з паўзы, драма са зборнікамі за плэй-оф ЛЧ
8 сакавіка, 12:50
БАТЭ ўзяў афрыканца, які ўцёк з папярэдняга клубу: умее прыгожа забіваць і па-руску, але не скончыў школу
6 сакавіка, 12:00
«Дынама» прысвяціла матч садыстам: шоу рабіў атрад, які забіў Тарайкоўскага, знайшлі фаната, чые калегі збівалі гульца клуба
6 сакавіка, 04:00
1
Что теперь с легионерами «Крумкачоў» из Д1: далекая Азия, тренерство в сборной, отъезд из Украины и игра у оккупантов
5 сакавіка, 12:02
Беларус, які юнаком узяў пашпарт Расіі і гуляў за яе зборныя, стаў там непатрэбны і ў 27 вярнуўся на Радзіму – спатрэбіўся БАТЭ
4 сакавіка, 19:00
Чэмпіёнка свету па самба ўладкавалася ў рэжымны АМАП – здзейсніла дзіцячую мару, садыстаў называе сям'ёй
3 сакавіка, 12:03
Коласаў расказаў пра Амерыку: прабівацца ў НХЛ не хацеў, баяўся выходзіць на вуліцу, выпрасіў клюшку заснавальніка Putin Team
1 сакавіка, 18:25
2
Жодзіна перад самым Кубкам набрала гульцоў з Расіі – адзін выбіў з Еўропы, другі прыехаў ад партнёраў iншага клуба ЧБ
1 сакавіка, 06:00
Жуковский опять собрал самую беларусскую банду в Казахстане: Стасевич и прочие олды, плюс очень странный стадион
28 лютага, 18:30
АБФФ ізноў падвысіла ўнёскі за ўдзел у ЧБ – кажа, што на ўзроўні інфляцыі
27 лютага, 15:32
Усе пасты