Усе навіны

Член выканкама FIAS Япрынцаў: «Паміж айсбергамі ідзем: глядзім, дзе можам правесці першынства свету па моладзі, дзе Кубак свету. У такіх дружалюбных краінах»

9 студзеня 2023, 10:36

Член выканаўчага камітэта Міжнароднай федэрацыі самба Уладзімір Япрынцаў і саветнік прэзідэнта федэрацыі дзюдо Азербайджана Націк Багіраў расказалі, як вядзецца работа па аднаўленні беларусаў на міжнародных спаборніцтвах у самба і дзюдо.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Раней FIAS дазволіла расійскім і беларускім спартсменам спаборнічаць пад нейтральным сцягам і гімнам. Генеральны партнёр турніру – нафтавая кампанія «Раснафта», якая супрацоўнічае з FIAS з 2013 года.

Супрацоўніца ДзяржТБ: Адхіленне беларусаў і расіян ад міжнародных стартаў ударала ўсіх вельмі моцна. Як цяпер ідзе справу ў самба, наколькі я разумею, тут было крыху лягчэй, і што чуваць з дзюдо?

Націк Багіраў: Калі размаўлялі, не буду называць імёны, з кіраўніцтвам IJF, Сусветнай федэрацыі дзюдо, яны былі настроены так, што спартсмены не павінны цярпець, быць пакаранымі. І можа пад сцягам, пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэта ўдзельнічаць, нават дазволілі зборнай Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у турніры Grand Slam у Манголіі. Вядома, большая частка Еўропы, еўрапейскай федэрацыі супраць. Але вырашылі хоць і еўрапейскае нейкае, але запусціць зборныя Расіі і Беларусі на азіяцкія спаборніцтвы, якія будуць праходзіць на азіяцкім кантыненце. Але яшчэ канчаткова невядома, хацелася б, каб гэта было крыху раней.

Уладзімір Япрынцаў: Я як чалавек, як прадстаўнік Рэспублікі Беларусь, ды і ўвогуле проста як прадстаўнік самба вельмі рады, што чэмпіянат свету прайшоў, што хлопцы столькі часу, бо спартыўнае стагоддзе дастаткова кароткае, яны сталі ўсё ж чэмпіёнамі свету. Я вельмі рады за нашых дзяўчынак, вельмі шкадую: ад рабят спартовага самба мы чакалі большага. Але мы ў камандзе занялі трэцяе месца, паглядзелі, дзе ў нас вузкія месцы, дзе іх трэба пашыраць. Гэта таксама вельмі важна, гэта адзін з этапаў, вопыт пэўны. Лягчэй, мы абавязкова пастараемся, нават першынство свету па моладзі правялі. І ў наступным годзе, ведаеце, мы як паміж айсбергамі ідзем, глядзім, дзе мы можам правесці, напрыклад, першынство свету па моладзі, дзе Кубак свету. У такіх дружалюбных краінах.

Супрацоўніца ДзяржТБ: То бок, трэба лавіраваць?

Уладзімір Япрынцаў: Так, мы лавіруем сёння дзеля таго, каб хлопцы змагаліся.