Усе навіны

У Полацку пачаўся «суд» над чэмпіёнам Беларусі па кікбоксінгу Служэнка

8 красавіка, 14:14

Суд рэжыму Лукашэнкі па Полацкім раёне і горадзе Полацак пачаў паседжанне па справе 21-гадовага чэмпіёна Беларусі па кікбоксінгу Іпаліта Служэнку.

Спартмена абвінавачваюць у хуліганстве, за што могуць пасадзіць на тэрмін да трох гадоў, а таксама ў гвалце або пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да «сілавіка» Лукашэнкі, за што могуць даць да сямі гадоў за кратамі.