Усе навіны

Намеснік старшыні федэрацыі дзюдо Мацвейчук пра развіццё дзіцячага спорту: «Трэнеры глядзяць, дзесьці ў кагосьці лепш, дзесьці трэба падцягнуць»

24 сакавіка, 22:59

Намеснік Старшыні Беларускай федэрацыі дзюдо Вячаслаў Мацвейчук распавёў пра перавагі ўласнай серыі турніраў для дзяцей «Junior Masters Cup».

– Раней усе праводзілі свае турніры, але яны не насілі сістэмны характар. Нават у нас не было нейкай дакладнай статыстыкі пра колькасць, якая займаецца ў клубах, пра іх узровень. Навошта гэта праводзіцца? Тая ж класіфікацыя па паясах у клубах была рознай. Хтосьці прысвойваў у сябе жоўты пояс, а ці адпавядае яму ў іншым клубе? Цяпер мы разумеем, што ўсё цэнтралізавана. Кіраўнікі і трэнеры глядзяць, дзесьці ў кагосьці лепш, дзесьці трэба падцягнуць, – сказаў Мацвейчук.