Усе навіны

У РФ праводзяць дзіцячы турнір па дзюдо ў падтрымку вайны ва Украіне

14 студзеня 2023, 17:47

Галоўны трэнер зборнай Украіны па дзюдо Віталь Дуброва паведаміў, што ў РФ праводзіцца спартовы турнір у падтрымку вайны.

«У #####стане [Пуцінстане] «спорт па-за палітыкай», праводзяць чарговы дзіцячы турнір па дзюдо ў падтрымку вайны ва Украіне.

Адным з арганізатараў спаборніцтваў у Ніжнім Ноўгарадзе «прысвечаным воінам Расіі, якія гераічна загінулі ў спецыяльнай ваеннай аперацыі» пад лозунгам «Расія наперад, перамога будзе Zа намі!» з'яўляецца федэрацыя дзюдо Расіі», – напісаў Дуброва.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.