Усе навіны

Беларус Бурдзь стаў чэмпіёнам Еўропы па самба

10 траўня, 19:59

Беларускі самбіст Уладзіслаў Бурдзь заваяваў залатыя медалі чэмпіянату Еўропы ў сербскім Нові-Садзе.

У фінальным паядынку ў вагавой катэгорыі да 58 кілаграм беларус адолеў балгарына Яраслава Янакова. Да гэтага Бурдзь справіўся з Карэнам Саргсянам з Арменіі, а ў чвэрцьфінале перамог румына Багдана Дрымбу.