Усе навіны

На вайне супраць РФ загінуў 22-гадовы ўкраінскі каратыст Ярамчук

17 лютага 2023, 18:55

Пад Краматорскам загінуў 22-гадовы ўкраінскі каратыст і трэнер чарнавецкага клуба «Дзаммай» Мікалай Ярамчук, паведамляе Украінская федэрацыя каратэ.

Мікалай выступаў у кумітэ ў катэгорыях -60 кг і -67 кг, часам выступаў у ката.

Быў сярэбраным прызёрам юніёрскага чэмпіянату Украіны (2016). Атрымаў кваліфікацыю кандыдата ў майстры спорту і атрымаў 1-ы дан.

У час пандэміі заняўся трэнерскай работай.

Увосень Ярамчук добраахвотнікам пайшоў на фронт, служыў у шэрагах 80-й АДШБ.