Усе навіны

Экс-дзюдаістка Слуцкая: «Усё жыццё ў «Стайках», і прапанова ў «Стайках». Вяселле, вядома, мы пачакаем, але другі дзень разглядаем таксама туды ж»

20 красавіка 2023, 12:19

Экс-дзюдаістка, трэнер жаночай зборнай Беларусі Марына Слуцкая расказала пра тое, як ёй зрабілі прапанову.

– Так выйшла, што мы з маладым чалавекам пазнаёміліся ў кастрычніку, сустракаліся, размаўлялі. А ён матацыкліст. Ён мне ўсё казаў: «Усё, я табе на матацыкле зраблю прапанову». Я кажу: «Ты мне як, руль адной рукой будзеш трымаць, а другой – пярсцёнак даваць?» А потым так выйшла: мы былі на зборах у «Стайках», прыехаў, мы там прагуляліся. Ён мне там усё: «Замуж за мяне выйдзеш?» Я кажу: «Я ўжо стамілася табе адказваць. Ну ты прапануй, я ўжо падумаю». Ён такі: «Так я прапаную». Я паварочваюся – ён з пярсцёнкам стаіць. А там такі масток, рэчка невялікая, я кажу: «Так, пярсцёнак давай – зараз упусціш».

Вось так вось і зрабіў прапанову. Усё жыццё ў «Стайках», і прапанова ў «Стайках». Усё павязана. Ужо вяселле, канешне, мы пачакаем, але другі дзень разглядаем таксама туды ж, – падзялілася Слуцкая.