Усе навіны

15 з 18 расійскіх дзюдаістаў у заяўцы ЧС знаходзяцца на кантрактах у ВС РФ, ЦСКА і Расгвардыі

2 траўня 2023, 12:07

Як паведаміў Tribuna.com галоўны трэнер зборнай Украіны па дзюдо Віталь Дуброва, з 18 расійскіх дзюдаістаў у заяўцы на чэмпіянат свету, 15 спартсменаў знаходзяцца на кантрактах у ВС РФ, ЦСКА і Расгвардыі.

У прыватнасці ў заяўку ўвайшлі: Абрэк Нагучоў (ВС РФ), Міхаіл Ігольнікаў (прапаршчык ВС РФ), Ніяз Ільясаў (старэйшы лейтэнант ВС РФ), Тамерлан Башаеў (ВС РФ), Інал Тасоеў (прапаршчык ВС РФ), Сабіна Гільязава (ВС РФ), Каміла Бадурава (прапаршчык ВС РФ), Мадзіна Таймазава (прапаршчык ВС РФ), Аляксандра Бабінцава (лейтэнант ВС РФ), Дар'я Уладзімірава (ВС РФ), Анастасія Палікарпава (Расгвардыя), Мансур Ларсанаў (Расгвардыя), Арман Адамян (Расгвардыя), Ксенія Галіцкая (ЦСКА) і Дар'я Курбанмамадава (ЦСКА).

Толькі ў трох спартсменаў з Расіі няма прывязкі да сілавых структур: Яго Абуладзе, Махмадбека Махмадбекава і Алесі Кузняцовай. Таксама ў заяўцы нейтральных спартсменаў знаходзяцца два прадстаўнікі Беларусі – Ягор Варалаеў і Дар'я Канцавая.

Нагадаем, у заяве IJF аб допуску расійскіх і беларускіх спартсменаў было сказана, што яны будуць дапушчаныя толькі пасля праверкі.

Зборная Украіны будзе байкатаваць чэмпіянат свету.

Калі ў вас ёсць доказы датычнасці прадстаўнікоў дзюдо да вайны, то можаце адправіць нам на пошту: [email protected].