Усе навіны

Прызёр Еўрапейскіх гульняў у Мінску Халілаў нанёс смяротныя траўмы 7-гадоваму дзіцяці на трэніроўцы

3 траўня 2023, 09:50

Трэнер па дзюдо і самба, бронзавы прызёр Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску Мехман Халілаў, самым жорсткім чынам звяртаючыся з 7-гадовым падапечным Фарыдам Бакаравым нанёс яму смяротныя траўмы.

На жорсткім відэа з трэніроўкі відаць, як 29-гадовы Халілаў штурхае дзіця і цягае яго за валасы.

Выданне Caliber паведамляе, што Халілаў ужыў супраць хлопчыка грубы і небяспечны прыём, у выніку чаго зламаў дзіцяці шыйныя пазванкі. Хлопчыка даставілі ў дзіцячы шпіталь горада, дзе той памёр.

Супраць трэнера завялі крымінальную справу па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць. Халілава затрымалі як падазраванага, вядзецца следства.