Усе навіны

Зборная Украіны па тхэквандо прапусціць ЧС з-за допуску беларусаў і расіян

17 траўня 2023, 16:45

Віцэ-прэзідэнт украінскай федэрацыі тхэквандо Сяргей Васільчанка паведаміў, што зборная Украіны прапусціць чэмпіянат свету з-за допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў.

«Там ужо заяўлены расіяне і беларусы. Спачатку ў заяўцы была такая графа, як «Not National», гэта значыць няма нацыянальнасці, так хітра-мудра яны зрабілі. Адміністратар сайта нейкі ўжо на сваё патрабаванне можа запоўніць гэты спіс.

Гэта значыць, яны спачатку зрабілі без нацыянальнасці графу, а зараз ужо відаць, што зарэгістраваныя спартсмены з краін-агрэсарак. Некаторыя з іх вайскоўцы. Цяпер збіраем факты для гэтага. Такім чынам, на сусветнае першынство каманда не едзе.

Не магу сказаць, якая тамака была камісія. Было нешта, калі Сусветная федэрацыя прымала гэтае рашэнне, але што менавіта, я, нажаль, не ведаю. Прэзідэнт Федэрацыі тхэквандо Украіны ўжо сёння адпраўляецца ў Баку, дзе адбудзецца чэмпіянат свету і будзе размаўляць з кіраўніцтвам Сусветнай федэрацыі. Ведаю, што ён ужо туды з'ехаў», – сказаў Васільчанка.

Чэмпіянат свету па тхэквандо адбудзецца з 29 мая па 6 чэрвеня ў Баку.Зборная Украіны па тхэквандо прапусціць ЧС з-за допуску беларусаў і расіян

Віцэ-прэзідэнт украінскай федэрацыі тхэквандо Сяргей Васільчанка паведаміў, што зборная Украіны прапусціць чэмпіянат свету з-за допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў.

«Там ужо заяўлены расіяне і беларусы. Спачатку ў заяўцы была такая графа, як «Not National», гэта значыць няма нацыянальнасці, так хітра-мудра яны зрабілі. Адміністратар сайта нейкі ўжо на сваё патрабаванне можа запоўніць гэты спіс.

Гэта значыць, яны спачатку зрабілі без нацыянальнасці графу, а зараз ужо відаць, што зарэгістраваныя спартсмены з краін-агрэсарак. Некаторыя з іх вайскоўцы. Цяпер збіраем факты для гэтага. Такім чынам, на сусветнае першынство каманда не едзе.

Не магу сказаць, якая тамака была камісія. Было нешта, калі Сусветная федэрацыя прымала гэтае рашэнне, але што менавіта, я, нажаль, не ведаю. Прэзідэнт Федэрацыі тхэквандо Украіны ўжо сёння адпраўляецца ў Баку, дзе адбудзецца чэмпіянат свету і будзе размаўляць з кіраўніцтвам Сусветнай федэрацыі. Ведаю, што ён ужо туды з'ехаў», – сказаў Васільчанка.

Чэмпіянат свету па тхэквандо адбудзецца з 29 мая па 6 чэрвеня ў Баку.