Усе навіны

Андрэй Кулебін: «Удары ў болевую частку не адчуваю. Пампуеш прэс, а цябе б'юць у корпус – так адаптуецца нервовая сістэма»

26 траўня, 20:24

Тайбаксер Андрэй Кулебін распавёў, як натрэніраваў цела не адчуваць боль.

– Адкуль узялася мянушка Пуля?

– Мой трэнер Яўген Дабратворскі вырашыў перайначыць школьную мянушку Куля і перавесці на рускую – Пуля. Я маленькі, шустры, з касмічнай хуткасцю. Так гадоў у 15-й стаў Куляй.

– Што больш непрыемна: наносіць траўмы суперніку або трапляць у накаўт?

– Спачатку трапляць у накаўт было непрыемна. Але калі сапернікі выходзяць на паядынак, то павінны быць гатовыя да любога яго развіцця. Я нікога не шкадаваў. Але калі бачыў, што апанент слабейшы, казаў: «Калі вы слабейшыя, то проста не выходзьце. У рынгу я не буду гуляць у коткі-мышкі. Астатняе – вашы праблемы». Атрымліваць удары ў болевую частку непрыемна, але іх не адчуваю, таму што шмат увагі надаваў падрыхтоўцы цела.

– У чым яна заключаецца?

– Раскрываешся, а спарынг-партнёр б’е па нагах, корпусу. Набіўка, накатка галёнкі – катаеш палачкай з кутамі, набіваеш ёю надкосніцу. Пампуеш прэс, а пры кожным качку табе наносяць удары ў корпус. Так павялічваецца болевы парог, адаптуецца нервовая сістэма, умацоўваецца надкосніца. Пра фізіялогію можна казаць доўга, – сказаў Кулебін.