Усе навіны

Украіна адклікала заяўку на Гран-пры Душанбэ па дзюдо з-за допуску расiян і беларусаў

30 траўня, 21:48

Зборная Украіны па дзюдо прапусціць Гран-пры Душанбэ з-за допуску расійскіх і беларускіх спартсменаў.

«Украінская зборная за некалькі дзён да пачатку вымушана была адклікаць сваю заяўку.

«Гэта звязана з тым, што Міжнародная федэрацыя дзюдо (IJF) зарэгістравала для ўдзелу ў турніры прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ў якасці «Індывідуальных нейтральных атлетаў».

У заяўцы на турнір прысутнічаюць 11 прадстаўнікоў краін-агрэсараў – двое беларускіх і дзевяць расейскіх дзюдаістаў», – гаворыцца ў паведамленні Федэрацыі дзюдо Украіны.

Украінская каманда ў складзе 14 спартсменаў знаходзіцца на вучэбна-трэніровачным зборы ў славацкім Шаморыне.

Найбліжэйшыя турніры, у якіх плануецца ўдзел украінскіх дзюдаістаў, стануць Кубак Еўропы сярод юніёраў у чэшскай Празе (3-4 чэрвеня), а таксама турнір серыі Grand Slam у казахстанскай Астане (16-18 чэрвеня), калі да іх не дапусцяць расіян і беларусаў.

Гран-пры ў Душанбэ пройдзе з 2 па 4 чэрвеня.