Усе навіны

Сярэбраны прызёр ЧС па тхэквандо Гурцыеў: «Рэальнасць прайсці алімпійскую кваліфікацыю вельмі высокая»

7 чэрвеня, 19:54

Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па тхэквандо Георгій Гурцыеў падзяліўся меркаваннем аб верагоднасці трапіць на Алімпіяду.

– Наколькі рэальна прайсці алімпійскую кваліфікацыю ў цяперашніх умовах і паехаць у Парыж?

– Рэальнасць вельмі высокая, я лічу, і зараз будуць праходзіць гран-пры і спадзяюся там урваць яшчэ ачкоў для рэйтынгу, каб патрапіць на Алімпійскія гульні. Калі не атрымаецца праз рэйтынг, то ёсць яшчэ кваліфікацыйны адбор, – сказаў Гурцыеў.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.