Усе навіны

Украіна не будзе байкатаваць ЧЕ па дзюдо з-за допуску расіян і беларусаў

30 кастрычніка, 11:30

Федэрацыя дзюдо Украіны афіцыйна паведаміла пра ўдзел нацыянальнай зборнай каманды Украіны ў чэмпіянаце Еўропы, які адбудзецца з 3 па 5 лістапада ў Манпелье, Францыя.

Прэзідыумам ФДУ было прынята аднагалоснае рашэнне наконт удзелу ўкраінскай зборнай у чэмпіянаце Еўропы-2023, нягледзячы на допуск расіян і беларусаў.

«Федэрацыя дзюдо Украіны разам з НАК і Міністэрствам моладзі і спорту Украіны неаднаразова звярталіся з афіцыйнымі лістамі ў Міжнародную федэрацыю дзюдо (IJF) і Еўрапейскі саюз дзюдо (EJU) з патрабаваннем не дапускаць да спаборніцтваў пад эгідай гэтых арганізацый прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ў любым выпадку.

Нажаль, кіраўніцтва IJF і EJU адкрыта ігнаруе гэтыя звароты і выкладзеныя ў іх факты датычнасці дзюдаістаў з краін-агрэсараў да сілавых структур сваіх краін і падтрымцы вайны супраць Украіны.

Нягледзячы на прадстаўленую намі інфармацыю, EJU дапусціў у ЧЕ 21 спартсмена з Расіі і Беларусі, частка з якіх з'яўляюцца дзейнымі ваеннаслужачымі і прадстаўнікамі сілавых структур сваіх краін.

Магчымы пропуск ЧЕ ставіць пад пагрозу кваліфікацыю ўкраінскіх дзюдаістаў на Алімпійскія гульні-2024», – гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.