Усе навіны

Суддзя тхэквондо Буйкевіч: «Трэнеры з Расіі з велізарным задавальненнем прыязджаюць у Беларусь»

17 лістапада, 10:10

Суддзя міжнароднай катэгорыі Аляксей Буйкевіч распавёў пра асаблівасці сістэмы правядзення адкрытага кубка Беларусі па тхэквандо.

«Размаўляючы з калегамі, многія адзначалі: наш прынцып правядзення спаборніцтваў, змяшаная кругавая сістэма, гэта наша ноу-хау, у тхэквандо гэтага ніхто не праводзіў. У Беларусі першымі пачалі такое праводзіць. Трэнеры з Расіі з велізарным задавальненнем прыязджаюць да нас і кажуць: «Для нас гэта каласальны вопыт». Ты прыязджаеш на турнір і ведаеш, што ў гэтага спартсмена будзе мінімум чатыры-пяць баёў. У алімпійскай сістэме ты адбароўся, прайграў – усё, ты вольны. А тут ты будзеш змагацца, і ў цябе жалезна будуць яшчэ шанцы», – падзяліўся Буйкевіч.