Усе навіны

Украінскі кікбаксёр Лысюк памёр у рэанімацыі. Ён падарваўся на міне

22 лістапада, 16:20

Украінскі кікбаксёр Сяргей Лысюк памёр у рэанімацыі.

Сяргей знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленні, бо падарваўся на міне, у выніку чаго атрымаў цяжкія раненні. Яму ампутавалі нагу.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ён служыў у тэрытарыяльнай абароне, а затым удзельнічаў у баях у Данецкай вобласці.

Лысюк – заслужаны майстар спорту Украіны, шматразовы чэмпіён свету.