Усе навіны

Андрэй Арлоўскі: «Вулічная тэма мне не блізкая, я ж мянтоўку скончыў. Гадоў да 14 дробныя з мяне трэслі»

12 студзеня, 17:20

Ураджэнец Бабруйска, экс-чэмпіён UFC Андрэй Арлоўскі распавёў пра сваё юнацтва.

– Глядзелі [расiйскi] серыял «Слова пацана»? Ці блізкая вам вулічная тэма?

– Глядзеў. Серыял спадабаўся. Але тэма не блізкая. Я ж мянтоўку скончыў (Арлоўскі навучаўся ў акадэміі «МУС» Лукашэнкі ў Мiнску – Tribuna.com).

У дзяцінстве мяне прыблатнёныя ганялі, таму што я сын вайскоўца. Гадоў да 14 дробныя з мяне трэслі ў школе. Але потым мяне гэта зазыбала. На раёне пасябраваў з крутымі пацанамі. Сказалі, што ў выпадку праблем будуць за мяне. І я біўся з усімі і заўсёды, міма сябе не прапускаў касы погляд, – сказаў Арлоўскі.