Tribuna/вид спорта не определен/Блогі/Ідэальны дубль беларускага хакеіста – пад яго аб'яўленне за першую шайбу ў сетку ўляцела другая

Ідэальны дубль беларускага хакеіста – пад яго аб'яўленне за першую шайбу ў сетку ўляцела другая

Бенефiс Кiрыла Гатаўца.

Аўтар — Tribuna.com
21 снежня 2022, 13:12
Ідэальны дубль беларускага хакеіста – пад яго аб'яўленне за першую шайбу ў сетку ўляцела другая

Капітан хакейнай зборнай Беларусі Кірыл Гатавец, які выступае за маскоўскае «Дынама», у аўторак дапамог свайму клубу абгуляць «Спартак» (5:2). Неўзабаве пасля пачатку трэцяга перыяду клуб беларускі хакеіст аформіў дубль за 22 секунды. У першым эпізодзе Кірылу дапамог рыкашэт (адзнака 1:04).

А вось другі гол здарыўся без лішняй дапамогі. І ідэальным па таймінгу – дыктар толькі скончыў фразу «шайбу закінуў Кірыл», і ў момант, калі гледачы гатовы былі крыкнуць «Гатавец», шайба зноў уляцела ў сетку.

Цікава, што да гэтага матча за ўсю кар“еру ў рэгулярных сезонах КХЛ у Гатаўца было толькі чатыры шайбы ў 254 матчах (і яшчэ тры ў плей-оф). Цяперашні дубль патрапіў толькі на восьмае месца ў табліцы самых хуткіх у гісторыі лігі – цікава, што два з сямі тых, што вышэй, афармлялі за мінскае «Дынама», прычым з розніцай у некалькі месяцаў: 30 кастрычніка 2016-га Ілля Шынкевіч за 19 секунд закінуў дзве ў вароты «Віцязя» (але мінчане прайгралі 6:9), а 14 лютага 2017-га Фрэдрык Петэрсан аформіў дубль за 18 секунд, чым устанавіў канчатковы лік 8:3 у разгроме «Лады».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты