Усе навіны

Казлоўская пра МАК: «Яны пакінулі нас, людзей, якія пацярпелі ад рэжыму. Яны не зрабілі нічога»

13 лютага 2023, 18:10

Экс-лучніца зборнай Беларусі Карына Казлоўская падзялілася ўспамінамі пра ціск з боку беларускіх спартовых чыноўнікаў падчас і пасля Гульняў-2020 у Токіа, а таксама пра тое, што адчувала сябе кінутай МАКам.

Пра АГ-2020: «Там я вельмі стрэсавала. Я сапраўды хацела паказаць, на што здольная, таму што ёсць верагоднасць, што ты можаш толькі аднойчы ў жыцці выступіць на настолькі маштабных спаборніцтвы. Але я не магла паслабіцца.

Мяне кантраляваў НАК Беларусі, і было шмат рэчаў, якія мне не дазволена было рабіць. Яны нават прыставілі кагосьці да нас, магчыма, з КДБ, хто назіраў за намі, калі мы стралялі».

Пра ціск за пазіцыю: «Кіраўнік Беларускай федэрацыі стральбы з лука вельмі моцна ціснуў на мяне. Ён сказаў, што я мушу спыніць сваю палітычную актыўнасць і сядзець ціха. У мяне было шмат падобных размоваў.

Усё стала горш пасля таго, як пачалася вайна ва Украіне. Нас сталі правяраць у Мінспорту з любой нагоды. Я зразумела, што або гэта будзе мой апошні год у якасці спартсменкі, або я павінна пакінуць Беларусь».

Пра МАК: «Ці адчувала я сябе кінутай МАКам? Так, было такое пачуццё (DW піша, што Казлоўская распавяла пра два лісты ў МАК, якія засталіся без адказу – Tribuna.com).

Яны пакінулі нас, людзей, якія пацярпелі ад рэжыму. Яны не зрабілі нічога».