Усе навіны

Трэнерка зборнай па кулявой стральбе Чайка: «Ці ўвяжамся ў медальную гонку на АГ-2024, калі нас туды пусцяць? Думаю што так»

20 лютага 2023, 10:44
2

Галоўная трэнерка зборнай Беларусі па кулявой стральбе Вікторыя Чайка і пераможца адкрытага Кубка Расіі Уладзімір Чарноў расказалі аб гатоўнасці беларускай зборнай выступіць на Алімпійскіх гульнях-2024 у Парыжы ў выпадку допуску, а таксама аб альтэрнатыўных спаборніцтвах на фоне адхілення ад міжнародных стартах.

Супрацоўніца ДзяржТБ: Гэта значыць можа [Уладзімір Чарноў] на Алімпійскіх гульнях узяць смела медаль зараз?

Вікторыя Чайка: А чаму не?

Супрацоўніца ДзяржТБ: А ў чым і за кошт чаго? Вось ты адчуваеш свае сілы на Алімпійскія гульні?

Уладзімір Чарноў: Я б сказаў так. Я адчуваю, што магу ўзяць медаль на Алімпійскіх гульнях.

Вікторыя Чайка: Тэхнічна ён гатовы. Яшчэ б дадаць крыху ўпэўненасці, вопыту.

Супрацоўніца ДзяржТБ: Дарэчы, вельмі шмат стартаў у Расіі зараз. Гэта добра з гледзішча практыкі. А што яшчэ даюць гэтыя спаборніцтвы выязныя?

Вікторыя Чайка: Якраз упэўненасць у сабе. Дзеці прыязджаюць, яны разумеюць, што яны спаборнічаюць з наймацнейшымі спартсменамі, не толькі Расіі, але і свету. Бо расійская каманда вельмі моцная. І, абыгрываючы гэтых спартоўцаў, натуральна, яны атрымліваюць тую ўпэўненасць у сабе.

Супрацоўніца ДзяржТБ: Вікторыя, калі адчыняцца вароты зараз і Парыж-2024 стане для нас выязным, рэальна, што беларусы ўвяжуцца ў медальную гонку? Ці ўсё ж такі лепш на 2028-ы вось гэтыя хлопцы?

Вікторыя Чайка: Я думаю, што ўвяжуцца. Таму што ў нас ёсць шэраг спартсменаў, якія паказваюць вельмі высокія вынікі па-ранейшаму. Тым больш што мы адсочваем узровень вынікаў сусветных.

Цяпер будзе чэмпіянат Еўропы.

Супрацоўніца ДзяржТБ: А ў нас гэта паралельна будзе Кубак Беларусі?

Вікторыя Чайка: Так, другі этап Кубка.

Супрацоўніца ДзяржТБ: Якія задачы ў нашых хлопцаў на Кубку Беларусі? Я так разумею, што гэта будзе прыцэл на Еўропу?

Вікторыя Чайка: Мы арыентуемся заўсёды на вынікі, якія дазваляюць патрапіць у фінал. І далей ужо спрабуем параўнаць фіналы, хаця гэта не заўсёды атрымліваецца. Галоўнае – гэта кваліфікацыйны вынік, які дазволіць потым змагацца ў фінале.

Супрацоўніца ДзяржТБ: Які галоўны старт для цябе будзе ў гэтым сезоне?

Уладзімір Чарноў: Калі нас нікуды не дапусцяць, то гэта чэмпіянат краіны. І на ім збіраемся паказаць найлепшы вынік.

Супрацоўніца ДзяржТБ: Мэты і задачы на гэты сезон.

Вікторыя Чайка: Падняцца ў кваліфікацыйных выніках. Мы раўняемся менавіта на сусветныя вынікі. Сыходзім на тое, каб якасць медаляў павысілася. Каб гэта быў не проста залаты медаль, але яшчэ і высокі кваліфікацыйны вынік.