Усе навіны

Трэнерка зборнай па кулявой стральбе Чайка: «Яшчэ ёсць запасы патронаў еўрапейскай вытворчасці, але звязаліся з Кітаем і будзем спрабаваць закупляць адтуль»

20 лютага 2023, 14:42

Галоўная трэнерка зборнай Беларусі па кулявой стральбе Вікторыя Чайка і пераможца адкрытага Кубка Расіі Уладзімір Чарноў расказалі, як ідуць справы са зброяй і патронамі ў камандзе.

Супрацоўніца ДзяржТБ: Наколькі важная якасць зброі? Або якая розніца, з чаго страляць, галоўнае – патрапіць? Заканамернасць выніку і зброі зараз у сучасным свеце існуе?

Уладзімір Чарноў: Вядома! Добрая зброя заўсёды гарантуе добрую стральбу. І дзякуючы сваёй цяперашняй вінтоўцы, якую падаў мне Спартовы камітэт Узброеных Сіл, я магу паказваць высокі вынік.

Супрацоўніца ДзяржТБ: Толькі яму аднаму?

Вікторыя Чайка: Ёсць зброя і боепрыпасы, якія закупляюцца па лініі Міністэрства спорту.

Супрацоўніца ДзяржТБ: Айчыннай вытворчасці?

Вікторыя Чайка: Еўрапейская вытворчасць. І другі артыкул – гэта тыя сродкі, якія вылучае Спартыўны клуб Узброеных Сіл.

Супрацоўніца ДзяржТБ: Усяго хапае ці патронаў замала?

Вікторыя Чайка: Яшчэ ёсць запасы старыя. Цяпер мы звязаліся з кітайскім вытворцам ужо, і будзем спрабаваць закупляць адтуль.