Усе навіны

Кіраўнік стралковага спорту Дудко: «З-за санкцый закуп узбраення і боепрыпасаў складае пэўную цяжкасць»

22 красавіка 2023, 15:35

Старшыня федэрацыі стралковага спорту Сяргей Дудко расказаў пра цяжкасці у сувязі з адхіленнем беларускіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў.

«Стралковы спорт гэта тэхнічны від спорту. Пастаяннае абнаўленне ўзбраення, боепрыпасаў... Тут асаблівасць такая, што... Сёння накладзены санкцыі. Закупка і набыццё боепрыпасаў сёння складае пэўную цяжкасць.

Якія яшчэ мы бачым цяжкасці. На жаль, спартоўцы... Вось такая палітыка падзяляе спартсменаў. Мы бачым, што частка спартоўцаў выступаюць за байкот Беларусі і Расіі. У той жа час ёсць спартоўцы, якія заслугоўваюць павагу, нягледзячы на тое, што ёсць агульная нейкая палітычная думка. Якое падаецца як прыярытэтнае. Вось яны ідуць насуперак і кажуць: не. Спорт павінен аб'ядноўваць, а не разʼядноўваць. І канчатковы вынік будзе залежаць ад волі ўсёй спартовай супольнасці. Усіх міжнародных спартыўных федэрацый. Аж да МАК», – сказаў Дудко.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.