Усе навіны

Лучніца Казлоўская: «У Польшчы стала шматразовай чэмпіёнкай краіны. Планую паехаць на III ЕГ, ЧС, паспрабую адабрацца на АГ»

31 траўня, 11:19

Лучніца Карына Казлоўская, якая пераехала ў Польшчу, расказала пра свае поспехі ў новай краіне і планы на будучыя спаборніцтвы.

«Па пераездзе ў Польшчу я стала шматразовай чэмпіёнкай краіны, выйграла Кубак Польшчы. Атрымліваецца было чатыры этапы, і на трох этапах я была першай-другой, недзе так, у асноўным першае месца займала. За рахунак гэтага выйграла фінал Кубка Польшчы. Тры разы станавілася чэмпіёнкай Польшчы сярод моладзі і чэмпіёнкай Польшчы ў зімовым чэмпіянаце. І паставіла свой асабісты рэкорд 666 ачкоў. Раней у мяне быў рэкорд 663, то бок ну на тры балы паднялася.

За адзін дзень у Беларусі я рабіла недзе 150-180 стрэлаў і гэта лічыцца дастаткова маленькай нагрузкай на сусветным узроўні. Тут па пераездзе ў Польшчу я пачала хадзіць узмоцнена ў трэнажорную залу, гэта значыць пачала рыхтаваць сваё цела да нагрузак, абцяжарыла лук – раней у мяне лук быў 36 фунтаў, цяпер у мяне ён 38. Цяпер дзесьці раблю 400 стрэлаў у дзень.

У планах у мяне зараз атрымаць польскі пашпарт, паехаць на Еўрапейскія гульні, на чэмпіянат свету і паспрабаваць адабрацца на Алімпійскія гульні», – сказала Казлоўская.