Усе навіны

Лучніца Казлоўская: «Галоўны трэнер і старшыня федэрацыі нас сабралі і казалі, што ўкраінцы вінаватыя ў міжнародным бане»

31 траўня, 13:15

Экс-лучніца зборнай Беларусі Карына Казлоўская расказала пра тое, што гаварылі прадстаўнікі федэрацыі і трэнеры пасля таго, як 24 лютага 2022 года Расія ўварвалася ва Украіну з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«У пачатку вайны [ва Украіне], у нас якраз праводзіўся збор у пачатку сакавіка. Галоўны трэнер і старшыня федэрацыі сабралі нашу зборную і пачалі казаць, што вось гэта ўсё ўкраінцы вінаватыя, што нас не дапусцілі да міжнародных стартаў. Я сказала, што як бы, ну наогул іх бамбуюць. Вы наогул разумееце, што вы кажаце, што людзі сядзяць па скляпах, а вы тут злуецеся на іх, вы месціце сваю злосць і кажаце, што гэта яны ва ўсім вінаватыя. Хаця самі не можаце паглядзець у люстэрка і не можаце нічога з гэтым зрабіць.

І тады ўжо на зборы я хадзіла кожны дзень і проста думала: «трэба з'яжджаць, трэба з'яжджаць». Таму што я ўжо разумела, што лепш у краіне дакладна не будзе і бяспечна таксама не стане», – распавяла Казлоўская.