Усе навіны

Памёр кіраўнік «Барысава-900» Крыжаноўскі

29 студзеня 2023, 06:20
1

27 студзеня на 66-м годзе жыцця памёр старшыня праўлення, ініцыятар і аўтар ідэі стварэння МФК «Барысаў-900» Мікалай Крыжаноўскі.

У сувязі з гэтым усе матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболе пачыналіся з хвіліны маўчання.

Раней Крыжаноўскі ўзначальваў ІМПЗ па Барысаўскім раёне і з'яўляўся намеснікам старшыні Барысаўскага райвыканкама.