Усе навіны

Расійскі гулец «УУС-Дынама» Чорны: «Асабіста пераканаўся, што беларусаў называюць гасціннай нацыяй. Зразумеў, што Гродна – з заходнім каларытам»

2 лютага 2023, 01:14

Расійскі футбаліст «УУС-Дынама» Аляксандр Чорны падзяліўся меркаваннем наконт Гродна.

– Што найбольш цікавага здарылася за некалькі месяцаў знаходжання ў Гродне?

– Акцэнтую ўвагу на людзях. Асабіста пераканаўся, што беларусаў называюць гасціннай нацыяй. Усе вакол ветлівыя, спагадлівыя, а ў камандзе як быццам не адзін сезон правёў. Да горада пакуль абвыкаю. Але ўжо зразумеў, што ён вельмі прыгожы, са сваім заходнім каларытам.

Пакуль жа ў зімовы час абмяжоўваемся са сваёй дзяўчынай паходамі на каток, у кінатэатр, спрабуем беларускую кухню. Мне расказвалі, што ў Гродне можна і парк наведаць, і на Нёман з'ездзіць. Вось толькі ўвесну плэй-оф пачнецца… А «УУС-Дынама» туды ўжо сапраўды патрапіць. Ха! Я ж па медалі сюды прыехаў, – лічыць Чорны.