Усе навіны

Гулец зборнай па міні-футболе Лось: «Мы правалілі гэты адбор на ЧС-2024 цалкам. Не будзе пытанняў, калі мяне больш не выклікаюць у зборную»

16 сакавіка 2023, 11:16

Футбаліст зборнай Беларусі па міні-футболе Дзмітрый Лось пракаментаваў няўдалае выступленне нацыянальнай каманды ў адборы на чэмпіянат свету-2024. Нагадаем, што беларусы былі ў групе з Літвой і Партугаліяй – 3 паразы і 1 нічыя.

«Я асабіста, за сябе і за хлопцаў прашу прабачэння за наш выступ. Я лічу, што мы не тое, што не выканалі задачу, мы нашую краіну, нашу зборную адвялі назад.

Федэрацыя ў найкароткія тэрміны на нашы просьбы, нюансы адгукнулася і зрабіла ўсё па максімуме для нас. Калі мы ляцелі ў Партугалію, то была складаная дарога – крыху нам перашкаджала. Цяпер федэрацыя ўсё зрабіла. Мы поўнасцю былі забяспечаны ўсім: трэніровачным працэсам, залай і гэтак далей.

Цяпер віна поўнасцю кладзецца на трэнера і футбалістаў. Як яе дзяліць – няхай эксперты дзеляць. Я прашу прабачэнні ва ўсіх заўзятараў. Мы, канкрэтна футбалісты і трэнер, вінаватыя. Бо мы правалілі гэты адбор цалкам. Гэта наша віна. Трэба быць мужчынамі аб'ектыўна, і сказаць, што не будзе пытанняў, калі больш Дзмітрыя Лася не выклічуць у зборную.

Я заяўляю, што трэба прыязджаць, незалежна ад таго, як там складаецца, давярае ці не трэнер, ці нешта не пайшло, як ты захацеў, але мы павінны вырашаць задачу з такімі камандамі. Абавязаныя яе вырашаць.

Цяпер, на дадзены момант, шчыра кажучы, толькі словы прабачэння, і разбірацца трэба глабальна, бо там няма адной памылкі аднаго футбаліста ці трэнера, там ёсць структурная пазіцыя. Пакуль мы не пойдзем структурна крок за крокам яе вырашаць і ўвесь комплекс не возьмем, у нас нічога не атрымаецца», – сказаў Лось.