Усе навіны

Гулец ЧБ па міні-футболе пра санкцыі: «Тых, хто ў зборнай, гэта нават парадавала – можна даўжэй пабыць за мяжой, дзе плацяць сутачныя, кормяць»

31 сакавіка 2023, 16:57

Гулец чэмпіянату Беларусі па міні-футболе распавёў «Трыбуне» пра рэакцыю ігракоў зборнай на санкцыі.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Міні-футбол нямоцна закранулі міжнародныя санкцыі.

– Зборныя не могуць гуляць у Беларусі – вось і ўсе санкцыі. Большасці прадстаўнікоў міні-футбола пляваць на гэта, а тых, хто ў зборнай, нават парадавала такое становішча рэчаў – гэта ж можна даўжэй пабыць за мяжой, дзе плацяць сутачныя (а гэта можна атрымаць яшчэ да долараў 300), кормяць.

– Што, па-вашаму, будзе далей з міні-футболам Беларусі?

– Будзем назіраць далейшую дэградацыю. Вынікаў няма і зараз, а ў будучыні пра іх можна будзе толькі марыць. Цяперашнія лідары старэюць, змены ім няма. Канкурэнцыі ў відзе спорту няма, клубы правальваюцца ў еўракубках.

Зборная выкарыстоўваецца шматлікімі проста як магчымасць злётаць у камандзіроўку, атрымаць сутачныя, а не для таго, каб дасягнуць выніку. Пра што тады казаць? У большасці сваёй людзі змірыліся і гатовы плыць па цячэнні. Усіх загналі пад ліштву. Нічога не зменіцца, – сказаў гулец чэмпіянату Беларусі па міні-футболе.