Усе навіны

Сабаленка выйграла 12-ы матч запар у Аўстраліі

3 студзеня, 10:29

3 студзеня ў 1/16 фіналу турніру WTA у Брысбене беларуска Арына Сабаленка абыграла італьянку Лючыю Бранцэці (6:3, 6:0). Для другой ракеткі свету гэта 12-я запар перамога на кортах у Аўстраліі.

У мінулым сезоне яна заставалася непераможанай на турнірах у Адэлаідзе і Australian Open.