Tribuna/Биатлон/Блоги/Вядоўца мітынгаў за Пуціна змагаецца, каб у біятлоне Беларусь стала субʼектам РФ. Спартсмены, здаецца, не супраць

Вядоўца мітынгаў за Пуціна змагаецца, каб у біятлоне Беларусь стала субʼектам РФ. Спартсмены, здаецца, не супраць

Настрой перад унутрырасійскай спартакіядай добры.

Автор — bytribuna com

З 9 па 18 лютага ў Расійскай Федэрацыі пройдзе спартакіяда паміж суб’ектамі Расійскай Федэрацыі. Здавалася б, якім тут бокам Беларусь? Хоць у афіцыйнай назве нашай краіны і прысутнічае слова «рэспубліка», але тое рэспубліка быццам бы незалежная і суверэнная, якая да РФ ніякага дачынення не мае.

Але ж вайна ва Украіне надзейна прышпіліла беларускі спорт да расійскага. Міжнародныя спартыўныя санкцыі накладзеныя на абедзве краіны. Шмат у якіх відах знікла магчымасць выступаць на буйных замежных стартах. У выніку «ізгоі» пачалі актыўна кааперавацца, каб забяспечыць сябе спаборніцкай практыкай. Таму Беларусь ужо мае дачыненне і да ўнутрырасійскай спартакіяды з удзелам у некалькiх вiдах. Вось i зборная па біятлоне будзе выступаць на тых жа ўмовах, што і суб’екты РФ, з магчымасцю заявіць пяць мужчын і пяць жанчын.

– У рэгіянальных расійскіх каманд такая ж квота, – без нейкай там няёмкасці зазначаў рэжымны трэнер Юрый Альберс.

Але так сталася, што незадоўга да старту арганізатары – хутчэй за ўсё, ненаўмысна і без злой мэты – нагадалі спартсменам з Беларусі, што іх краіна суб’ектам Расійскай Федэрацыі – як мінімум на сёння – не з’яўляецца. Здарылася гэта дзякуючы гонкам з масавым стартам, якія мусяць адбыцца 17 лютага для мужчын і 18 лютага для жанчын у Чэлябінскай вобласці. Запланавана, што спаборнічаць у гэтай дысцыпліне адначасова будуць па 30 чалавек. І сярод іх ізноў не змаглі адшукаць месца беларусам. Ізноў – бо аналагічная сітуацыя ў мінулым годзе мела месца на чэмпіянаце Расіі па біятлоне. Беларусы там удзельнічалі ва ўсіх гонках, акрамя мас-стартаў.

Прычыны з большага зразумелыя. Дастаткова зафіксаваць, што ў склад РФ уваходзяць 83 суб’екты, і гэта нават без уліку Беларусі. Калі б кожны з іх выставіў нават па адным спартсмене, то ўтварылася б неверагодная па біятлонных мерках масавасць. Ну а пры абмежаванні ў 30 асоб расіяне заклапочаныя тым, як даць выступіць сваім найлепшым біятланістам.

Пра гэта, уласна, на днях і заявіла расійскае міністэрства спорта.

– Спартакіяда – гэта ў першую чаргу ўсерасійскія спаборніцтвы, якія арганізаваныя для каманд суб’ектаў Расіі, і магчымасць прагляду спартыўнага рэзерву для далейшага фармавання зборных каманд Расійскай Федэрацыі і арганізацыі трэнавальнага працэсу, – так там патлумачылі адсутнасць беларускіх біятланістаў у мас-старце, дзе на колькасць удзельнікаў моцна ўплывае і ўмяшчальнасць стрэльбішча.

Здавалася б, беларусам няма на што крыўдаваць. Але знайшоўся чалавек, які пакрыўдзіўся за нас. Біятлонны каментатар і вядоўца пуцінскіх прапагандысцкіх мітынгаў Дзмітрый Губерніеў папракае арганізатараў спартакіяды за «гасціннасць» і зазначае, што яшчэ ёсць час выправіць сітуацыю, «каб не выглядаць поўнымі дурнямі». Губерніеў адстойвае права Беларусі як мінімум у біятлоне стаць паўнавартасным суб’ектам Расійскай Федэрацыі.

Увогуле, ад самага пачатку беларусаў запрашаць на спартакіяду і не збіраліся. Але пару тыдняў таму сітуацыя перайгралася (Губернiеў заслугу ў гэтым прыпiсвае сабе). І ніхто ў беларускай камандзе супраць гэтага не выказваўся. Хіба што лідар мужчынскай каманды Антон Смольскі акуратна абурыўся, што запрашэнне паступіла вельмі позна, і праз гэта давялося змяняць планы. Але іх ахвотна змянілі, а ў астатнім – толькі плюсы.

– Планую стартаваць ва ўсіх гонках на спартакіядзе. Спадзяюся, мае ўнутраныя сілы і стан дазволяць гэта зрабіць, бо хочацца спаборнічаць, – сказаў Смольскі, які не так даўно аднавіўся пасля хваробы.

– Усё класна, новае месца. Настрой у камандзе пазітыўны. Мы жывем у камфортных умовах, усё прыемна, – гэта словы Дмітрыя Лазоўскага, які таксама кажа, што каманда ўжо дабралася да Златавуста.

Магчыма, прадстаўнікоў рэжымнай Беларусі ў нейкай ступені хвалюе фінансавае пытанне – а ці могуць яны прэтэндаваць на прызавыя ад расіян (за золата абяцаюць каля 4 тысяч долараў, за срэбра – амаль 2 тысячы, за бронзу – 1,2 тысячы)? Але той жа Смольскі тут не надта пераймаецца. Спадзяецца, што ўдома з ім і так разлічацца.

Магчыма, і на гэта Расія падкіне грошай.

Другие посты пользователя

Гончаренко как тренер спекся? Что с ним вообще не так? Спросили у его главного хейтера и комментатора без претензий
Сегодня, 15:12
В спорте на коньках решили, кто от Беларуси может попасть на ОИ, но еще важнее, кто не сможет – Смольским стоит напрячься
Сегодня, 12:00
«В пляжном футболе рвут только вперед, в большом выходят, чтобы не обосраться». Тумилович – о медали беларусов на ЧМ
Вчера, 19:00
У «Немана» затянулась серия сухих поражений – вот насколько это заслуженно по статистике и на кого есть надежда в атаке
Вчера, 12:00
«МЛ» отрывается, Молош победил бывшего тренера. В «вышке» закрыли 8-й тур
12 мая, 22:02
Бос «Дняпра» загадаў сачыць за трэнерам – так хоча яго звольніць, а падстаў пакуль няма
12 мая, 15:00
4
Через спортклуб Лукашенко идут бешеные деньги. Похоже, почти всё – Семье и приближенным, спортсменам – крохи
12 мая, 12:00
3
Автор того самого мяча в ворота Нидерландов хотел жениться в форме сборной, а перед смертью думал о празднике
12 мая, 06:33
4
Эпичная ничья минского «Динамо», «Неман» опять проиграл (наказал бывший). Как в воскресенье играли в «вышке»
11 мая, 20:27
2
Пляжники не взяли золото ЧМ: проиграли бывшему тренеру, решила кочка на песке
11 мая, 20:03
1
Режим повысил надбавки в сфере спорта, а с зарплатами что? За $56 надо знать китайский, физрук может иметь 2к рублей, а тренер – 700
11 мая, 17:00
Суббота в ЧБ: «Минск» еле спасся с 4 (!) ударами по стойкам, БАТЭ напомнил о «Капский-Арене», но там доминировал Брест
10 мая, 21:00
3
Сборная Беларуси в призах ЧМ – подписанты за режим зашли в финал, у сотрудника госТВ параллель с «победой над фашизмом»
10 мая, 18:25
7
Беларусы выиграли «серию» у российской сборной олигарха – и он приписал им уровень НХЛ. А как там в реальности?
10 мая, 17:30
3
Главный форвард Жодино говорил, что сборы опасны для здоровья – теперь получил уже вторую травму, пока клуб почти не забивает
10 мая, 06:00
Один игрок сборной Беларуси назвал другого Месси пляжного футбола. Загнул или нет? И может ли команда выиграть ЧМ?
9 мая, 18:00
2
Азаренко не против разрушить систему – в теннисе, где Соболенко теперь боится кремов
9 мая, 06:00
«Торпедо-БелАЗ» в финале Кубка: танцы бразильца под «Катюшу», возвращение Новицкого и «звездное небо» в Витебске
8 мая, 22:18
Думали, стих о «русских душах» в «Прессболе» – вообще мимо спорта? А автор – экс-пловец, вырос в Украине и брал с Зеленским КВН
8 мая, 18:00
1
Беларусь отомстила Ирану, болельщики с флагом РФ. Как пляжники второй ЧМ подряд вышли в 1/2
8 мая, 15:19
Все посты