Усе навіны

Антон Смольскі: «Яшчэ летам казалі, што беларусы не едуць на Спартакіяду. Добра, што нас дапусцілі не за дзень да старту»

1 лютага, 16:17

Біятланіст зборнай Беларусі Антон Смольскі падзяліўся меркаваннем пра допуск каманды да Спартакіяды ў Расіі.

Там беларусы будуць па-за агульным залікам і, верагодна, без прызавых.

– Хацеў бы пачаць з крытыкі: дацягнулі да таго моманту, што ў нас узніклі пэўныя складанасці з адменай збору, які ў нас быў запланаваны ў гэтыя даты.

Атрымліваецца, прыйшлося зноўку браніраваць квіткі на самалёт у Залатавуст. І зрабіць гэта было вельмі складана, таму што ў некаторыя даты наогул усё забіта – не было месцаў.

Праблема менавіта ў гэтым, што атрымалася так спантанна і незапланавана. Пачынаючы з лета нам казалі, што мы не едзем. Не бачу праблем у фізічнай форме, таму што мы гатовыя ў любым выпадку спаборнічаць, перамагаць. Праблем з падрыхтоўкай няма, складанасці толькі ў лагістыцы.

Добра, што рашэнне пра наш удзел не прынялі за дзень да старту, ха. Усюды ёсць свае плюсы, але мінусаў таксама дастаткова. Крытыкі шмат, але мы гатовыя стартаваць. Галоўнае, каб усё ў нас атрымалася з пераездам і пражываннем, – сказаў Смольскі.