Спякотна было не толькі ў Сочы. Агляд 20 туру Бундэслігі
Разгром у Брэмене, нечаканая ўпэўненасць Шальке, чаканая Баварыя і катастрофа Гамбурга. Бундэсліга. Беларускі варыянт пра падзеі 20 туру першынства Германіі.
Спачатку завітаем у Гладбах, дзе адбылася першая сутычка прэтэндэнтаў на Лігу Чэмпіёнаў:
Барусія Менхенгладбах 0-1 Баер Леверкузен
62 - 0-1 Хён Сон Мін
Гол паўднёвакарэйскага форварда прынес Баеру такую патрэбную перамогу ў барацьбе за 2-е месца. Гаспадарам зусім не ўдаецца пачатак 2014 году: 3 гульні - 3 паразы, і, замест прэтэндавання на тройку лепшых, барацьба за 4 радок, да якога 4 балы. Цікавы факт: Баер не прайграе на Барусія-парк 22 гады запар.
У суботу таксама было на што паглядзець: тут і матч у Брэмене і Баварскае дэрбі, але спачатку завітаем у Вольфсбург, дзе быў зафіксаваны дастаткова нечаканы вынік:
59 - 1-0 Радрыгес (пен.)
66 - 2-0 Дост
75 - 3-0 Луіз Густава
Ваўкі крупна абыгрываюць крэпкі Майнц і займаюць 6 радок у табліцы. Шчыльнасць у еўракубкавай зоне такая, што сёння ты ў Лізе Чэмпіёнаў, а праз пару няўдалых тураў - у сярэдзіне турнірнай табліцы. Таму гэтая параза ні ў якім разе не адбірае ў Майнца магчымасць кваліфікавацца ў Еўропу, наперадзе 14 матчаў.
Вердэр 1-5 Барусія Дортмунд
26 - 0-1 Левандоўскі
41 - 0-2 Мхітаран
48 - 0-3 Фрыдрых
62 - 0-4 Мхітаран
85 - 0-5 Левандоўскі
89 - 1-5 Л. Айчычак
Як і прагназавалася - перамога Барусіі з дастаткова вялікай колькасцю забітых галоў. Адзначым галы Генрыха Мхітарана, армянін ужо пазабыў гэтае прыемнае адчуванне, і Роберта Левандоўскі, які перадаў прывітанне пецярым абаронцам гаспадароў.
І далей дортмундцы рабілі з абаронай Вердэра ўсё, што хацелі:
Айчычак крыху сапсаваў настрой Вайдэнфелеру, але гэта дробязі. Барусія не адпускае далёка Баер і не дае магчымасці падабрацца да сябе, а Вердэр апускаецца ўсё глыбей - праз 3 балы - зона пераходных мачаў.
Пасля матчу стала вядома, што пашкоджанні атрымалі Ройс і Свен Бэндэр, прычым першы, хутчэй за ўсё, не згуляць супраць Зеніта. Вельмі своечасова "прачнуўся" Мхітаран, паглядзім, як ён заменіць Марка.
Нюрнберг 0-2 Баварыя
18 - 0-1 Манджукіч
49 - 0-2 Лам
Словы Гвардзіёлы пра тое, што ён зразумеў, чаму за апошнія 6 гадоў Баварыя толькі раз перамагла ў Нюрнбергу, цалкам апраўданыя. Нюрнберг, да гола Манджукіча, добра глядзеўся ў матчы з "великими и ужасными". Да таго ж не маглі не адбыцца на дзеяннях гаспадароў 2 вымушаныя замены, пашкоджанні атрымалі Чэндлер і Гінчэк, у апошняга, наколькі зразумела, разрыў крыжападобных звязак. Жадаем здароўя!
Крыху навін пра Баварыю. Крос і мюнхенцы ўсё ніяк не дамовяцца аб новым пагадненні. Па словах Тоні яго ўсё ў Мюнхене задавальняе, але кантракт яшчэ не падпісаны. У адрозненні ад Тоні, справы яшчэ аднаго "бунтара", Марыа Манджукіча, паляпшаюцца: харват моцна працуе на трэніроўках, забівае галы ў матчах. У Гвардзіёлы няма прычын быць ім незадаволеным, спадзяюся, і з Тоні ўсё наладзіцца.
Таксама стала вядома, што Франк Рыберы прапусціць першы матч з Арсеналам, праз хірургічнае ўмяшальніцтва. Хоць і глыбіня складу дазваляе не рабіць з-за гэтага катастрофы, але ж непрыемна.
Гамбург 0-3 Герта
15 - 0-1 Алагі
23 - 0-2 Адрыян Рамас
38 - 0-3 Адрыян Рамас
Як і разлічваў, Адрыян Рамас працягнуў забіваць. На гэты раз яго ахвяра - Гамбург. Незразумела што тварыцца зараз з гаспадарамі. Мабыць ніхто і ў Гамбургу не разумее. Паглядзім, што будзе далей, але зараз яны ў зоне вылету. Нагадаем, Гамбург - адзіная каманда, якая гуляла ва ўсіх сезонах першай Бундэслігі.
Айнтрахт Франкфурт 3-0 Айнтрахт Бращншвайг
7 - 1-0 Флум
43 - 2-0 Маер
44 - 3-0 Айнэр
Фрайбург 1-1 Хафенхайм 1899
68 - 1-0 Шмід
85 - 1-1 Мадэст
Нядзеля, 9 лютага
Штутгарт 1-4 Аўгсбург
35 - 0-1 Мілік
43 - 0-2 Хан
56 - 0-3 Хан
62 - 1-3 Раўш
64 - 1-4 Вернэр
Неверагодныя прыгоды Аўгсбурга працягваюцца, на гэты раз паў Штутгарт. Адзначым дубль 23-гадовага Андрэ Хана, які амаль год назад гуляў толькі ў 3 Бундэслізе.
Шальке 2-0 Гановер 96
39 - 1-0 Фарфан
44 - 2-0 Макс Маер
Моладзь Шальке творыць цуды, нягледзячы на здольнасці галоўнага трэнера. Першы гол цалкам заслуга Калашынаца, які зрабіў выдатны сольны праход па фланзе, а праз 5 хвілін забіў Макс Маер. Трэба адзначыць, Рон-Роберт Цылер у абодвух момантах, на маю думку, вельмі рана выходзіў з брамы. У выніку Шальке выйграе ў трэці раз у 2014 годзе і чакае 1/8 Лігі Чэмпіёнаў з аптымістычным настроем. Іншае пытанне, на колькі дасць адужэць гэтаму настрою мадрыдскі Рэал, але ж калі дасць, то за наступствы ніхто адказваць не будзе.
На гэтым заканчваем. Персанальныя вынікі ў наступным запісы, які будзе ўвечары. Усім дабранач. Глядзіце нямецкі футбол і футбол увогуле, будзе цікава!