Дачакаліся! Баер - ПСЖ

Сярэдзіна лютага, а гэта значыць настаў час вырашаючых гульняў у Лізе Чемпіёнаў. Першы нямецкі ўдзельнік - леверкузенскі Баер.

Автор — Bayern-fan
18 февраля 2014, 23:26
5

Вітаем Вас на Бай-Арене ў Леверкузене! 

Сёння, у 22-45 пачынаецца раўнд плэй-оф Лігі Чэмпіёнаў. Увага ўсяго свету будзе сфакусавана, хутчэй за ўсё, на матчы ў Англіі, але другая гульня, я ўпэўнены, таксама будзе вельмі цікавай.

Супернік: з усіх магчымых, Баер атрымаў амаль што найлепшы варыянт. Кажу, што амаль, бо быў шанс згуляць супраць мадрыдскага Атлетыка. Кажу, что найлепшы, бо самі паглядзіце на магчымых: Рэал Мадрыд, Чэлсі, Атлетыка, Барселона. Згадзіцеся, што супраць усіх, акрамя Атлетыка, шансы Баера былі б не вышэй за 15-20 адсоткаў.

ПСЖ - клуб с гісторыяй, але ў сярэдзіне 2000-х пачаўся спад. Максімум, на які маглі разлічваць парыжане - перамогі ў кубке Францыі і Кубке французскай лігі. У чэмпіянаце ж тварылася не зразумелае, графік месцаў нагадваў кардыяграму: 2006 год - 9 месца, 2007 - 14, 2008 - 17 (!!!), 2009 - 6, 2010 - 13, 2011 - 4.

 

У тым жа 2011 катарскія бізнэсмэны выкупілі 70 % клуба. З гэтага моманту пачалася новая гісторыя ПСЖ: з Пасторэ за 42 млн еўра, пройгрышам Лігі 1 Манпелье, які вярнуўся з ніжняга дывізіёну, набыццем Ібрагімавіча, Ціага Сілвы, Вераці, Лавесі, першай за 19 гадоў перамогай у чэмпіянаце, чвэрцьфіналам Лігі Чэмпіёнаў, набыццём Эдынсана Кавані за неверагодныя 64 млн еўра.

Чэмпіёны Францыі набралі неблагую форму. Апошняя значная параза адбылася 5 снежня ў матчы Чэмпіяната супраць Эвіана. Парыжане прайгралі яшчэ ў ЛЧ нічога не вырашальны матч з Бенфікай + кубкавы матч супраць Манпелье ў студзені, але не думаю, што з гэтага зрабілі катастрофу сусветнага маштабу. 

ПСЖ у форме неблагой, чаго не скажаш пра Баер, у якога 2 паразы запар: кубак з Кайзерслаўтэрнам (Б2) і чэмпіянат з Шальке. Апошняя найбольш непрыемная, бо падцягнулася дортмундская Барусія, а адрыў ад Баварыі ўжо 16 балаў. Няўдалы матч з Шальке абумоўлены ў першую чаргу кропкавымі памылкамі ў абароне. Першы гол - Ларс Бендэр даў сябе абакрасці ў цэнтры поля, другі - калектыўная памылка абаронцаў, калі с Хунтэларам аказаўся побач флангавы абаронца, які па антрапаметрыцы ну зусім не параўнальны с галандцам.

На што можна разлічваць у матчы супраць ПСЖ:

1. Безпамылковая гульня ў абароне, канцэнтрацыя на працягу 90 хвілін. Спадзяюся, Саамі Хюпіа разумее, што матч с Гельзенкірхенам не павінен паўтарыцца 

2. Рэалізацыя сваіх момантаў. Шальке ў суботу паказаў, што можа быць, калі не карыстацца сваімі шансамі.

3. Няўдалы вечар у Златана Ібрагімавіча. Швед - выдатны гулец, але есць у яго адна слабая рыса: калі ў яго дрэнны настрой, то не ідзе нічога. І яшчэ добра будзе, калі ПСЖ скончыць гульню ў роўных складах.

4. Недаацэнка. Вельмі дзіўна для мяне будзе, калі ПСЖ недаацэніць Баер. Парыжане "без году тыдзень" у плэй-оф ЛЧ, таму гэта будзе нахальна, за такое трэба ставіць на месца.

На мой погляд, у Баера есць шансы супраць ПСЖ. Яны не 50-50, але і не 10-90. Пры шэрагу фактараў немцы могуць разлічваць нават на сухую перамогу, але я буду рэалістам, таму мая думка - нічыя 0-0 ці 1-1.

Жадаю ўдачы леверкузенцам!

P.S. Прашу прабачэння, што не напісаў пра персанальныя вынікі 21 туру. Не хапіла часу і моцы. Наступныя разы буду старацца аб'ядноўваць у адзін матэрыял. Дзякую за разуменне.

Другие посты блога

Што не так у Дортмундзе
17 декабря 2014, 16:48
7
1 тур. Пачынаем!
26 августа 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 августа 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 июля 2014, 01:52
Все посты