Tribuna/Футбол/Блоги/Бундэсліга. Беларускі варыянт/Ліга Чэмпіёнаў. Арсенал - Баварыя. У бойку ідзе цяжкая артылерыя

Ліга Чэмпіёнаў. Арсенал - Баварыя. У бойку ідзе цяжкая артылерыя

Другі нямецкі прадстаўнік выходзіць на шлях да кубка Чэмпіёнаў. Дзеючы ўладальнік вяртаецца ў месца свайго трыумфу. Аб гэтым і кораценька аб учорашніх прыгодах Баера пайдзе размова ніжэй.

Автор — Bayern-fan
19 февраля 2014, 23:42
2

Баер Леверкузен 0-4 ПСЖ

3 - 0-1 Мацюідзі

39 - 0-2 Ібрагімавіч (пенальці)

42 - 0-3 Ібрагімавіч

88 - 0-4 Кабай

Без шансаў для Баера. "Аспірынавыя нічога не змаглі супрацьпаставіць парыжанам. Пачатак гульні быў жахлівы: на 3 хвіліне Мацюідзі адкрыў лік, потым быў пенальці, рэалізаваны Златанам, а пасля - цудоўны гол. Кропку паставіў Кабай. 0-4 і Баер факусіруецца толькі на Бундэслізе.

Сёння адбудуцца 2 матчы: Мілан - Атлетыка і Арсенал - Баварыя. Мы, прадказальна, спынімся на другім.

Супернік: Лонданскі Арсенал. 13-ці кратны чэмпіён Англіі. Фіналіст Лігі Чэмпіёнаў - 2006.

З магчымых варыянтаў не самы лепшы. У мінулым розыгрышы Баварыя сустракалася з імі на гэтай жа стадыі. Роўна год таму адбыўся першы матч дуэлі і таксама на Эмірэйтс. Тады Баварыя ўпэўнена выйграла 3-1, але тады галоўным трэнерам быў Хайнкес, ды і стыль гульні быў іншы. 

Сёння галоўны ў Мюнхене - Пеп Гвардыёла, пры якім Баварыя гуляе крыху ў іншы футбол, захаваўшы сваю магутнасць і упэўненасць. Таксама трэба дадаць, што Арсенал - адзін з самых добрых супернікаў для Пепа, спадзяюся, памятаеце, як яго непераможная Барселона проходзіла лонданцаў у 1/8. 

Арсенал у гэтым сезоне выглядае па-іншаму, больш упэўнена, хаця яшчэ не пазбавіўся фобіі важных матчаў. Набыццё Месута Азіла безумоўна дадало заўсёды маладой камандзе Венгера статуснасці, упэўненасці, зорнага лоску. Паглядзім, як гэта спрацуе супраць Баварыі. У Чэмпіянаце справы Арсенала неблагія, а вось у Лізе Чэмпіёнаў яны ў апошні момант аддалі першы радок дортмундскай Барусіі, пра якую пагаворым на наступным тыдні, і сутыкнуліся з вельмі непрыемным супернікам. Хаця, узгадваючы матч у адказ у былым сезоне, шансы ў Арсенала дастаткова добрыя.

Баварыя выглядае фаварытам у супрацьстаянні. Але не трэба недаацэньваць Арсенал, бо апошняя гульня ў Мюнхене паказала, на што здольныя "венгераўцы".

Магчымыя "перашкоды" для Баварыі:

1. Выдатная гульня Арсенала ў абароне. Не так даўно "кананіры" прапусцілі ад Ліверпуля 5 мачэй за 20 хвілін, затое ў кубкавым матчы капітулявалі толькі аднойчы. Паглядзім, як пакажуць сябе Мертэзакер і Ко.

2. Татальнае нешанцаванне. Прыкладна такое, якое было ў фінале-2012, у матчы ў адказ супраць також Арсенала год таму, у апошніх матчах з Інтэрам міланскім.

3. Вельмі дрэнная гульня ў абароне. Дантэ забівае амаль у кожным матчы. Гэта добра, але гэта не павінна перашкаджаць выконваць прамыя абавязкі. У Бундэслізе ўсё добра, а вось у ЛЧ у апошніх матчах было хвалююча за абарону. 

4. Пашкоджанне Франка Рыберы. Так, у Баварыі доўгая лаўка запасных, але Франк - адзін з лідэраў клуба, страта якога заўсёды непрыемна. Мессі нядаўна аднавіўся ад траўмы і параўнайце як выглядала Барса з ім і без яго.

Шансы на поспех есць у абедзвюх каманд. Арсеналу патрэбна не прапускаць, а Баварыя хоча вырашыць усе справы сённяшнім вечарам. Спадзяюся, гульня будзе цікавай і мы паглядзім шыкоўны футбол!

Поспехаў Баварыі!! 

Другие посты блога

Што не так у Дортмундзе
17 декабря 2014, 16:48
7
1 тур. Пачынаем!
26 августа 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 августа 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 июля 2014, 01:52
Все посты