Tribuna/Футбол/Блоги/Бундэсліга. Беларускі варыянт/Гейм-Сэт-Матч - Рэал Мадрыд. + Ліга Еўропы

Гейм-Сэт-Матч - Рэал Мадрыд. + Ліга Еўропы

Мадрыдскі Рэал катком прайшоўся па гельзенкірхінскім Шальке. Айнтрахт паспрабуе выйсці ў 1/8 Лігі Еўропы.

Автор — Bayern-fan
27 февраля 2014, 21:33

Шальке 04 1-6 Рэал Мадрыд

13 - 0-1 Бензэма

21 - 0-2 Бэйл

52 - 0-3 Раналду

57 - 0-4 Бензэма

69 - 0-5 Бэйл

89 - 0-6 Раналду

90 - 1-6 Хунтэлар

Іспанскія клубы працягваюць выдатнае выступленне ў накаўт-раўндзе Лігі Чэмпіёнаў. На гэты раз не вытрымаў Шальке. Пачатак матчу быў за гаспадарамі, якім не хапіла крыху дакладнасці. Пасля пачаўся падзабыты "бенефіс" абаронцаў Шальке: Сантана, Маціп, Калашынац. Усе яны рабілі жудасныя памылкі, якія і прывялі да забітых галоў.

Гульцы Рэала нібы здзекваліся з Шальке, двойчы паўтарыўшы галявую паслядоўнасць Бензэма-Бэйл-Раналду. 

Шальке змагаўся як мог, меў моманты, але калі не забіваеш сваё ў матчах з топ-клубамі, то разлічваць на добры вынік складана. Апошні галявы эпізод, бадай, самы прыгожы гол у плэй-оф:

Такім чынам, Шальке другі раз запар спыняецца ў першым раўндзе Лігі Чэмпіёнаў, але на гэты раз параза ад больш сур'ёзнага і моцнага суперніка, чым год таму. Матч у адказ - фармальнасць, але трэба пазмагацца за свой гонар. 

Скончыліся першыя матчы 1/8, якія апынуліся для гаспадароў сапраўдным жахам. Толькі Алімпіякос здолеў перамагчы (2-0) і Галатасарай згуляў у нічыю з Чэлсі (1-1). Да таго ж за першую групу матчаў гаспадары не забілі ніводнага голу, зато прапусцілі 9. На гэтым тыдні розніца крыху больш прыемная: 6-11.

Калі ранжыраваць клубы па чэмпіянатах, то найбольш паспяховымі ў першых матчах былі Іспанія, Францыя і Грэцыя, а самымі няўдалымі - Італія, Расія і Англія. 

Атрымліваецца так, што амаль што ўсе чвэрцьфіналісты вядомы. Інтрыга, на маю думку, толькі ў 2 матчах: Алімпіякос - Манчэсцер Юнайтэд і Мілан - Атлетыка. Яе падабенства можа ўзнікнуць у Барселоне і Мюнхене, але гэта больш залежыць у якім стане і з якім настроем падыйдуць да гульні чэмпіёны Іспаніі і Германіі. 

На гэтым хопіць пра Лігу Чэмпіёнаў. Да яе мы звернемся праз 2 тыдні. Сёння франкфуртскі Айнтрахт згуляе матч у адказ супраць Порту ў Ліге Еўропы

Хлопцы Арміна Фе знаходзяцца ў выгадным становішчы, гасцявая нічыя 2-2 дае добрыя магчымасці працягнуць барацьбу, але Порту будзе вышэй класам і больш вопытныя ў еўракубкавых бітвах. Дысцыплінаваная абарона + выкарыстанне сваіх момантаў, калі гаспадарам трэба выхад у наступную стадыю, то гэтыя 2 пункты абавязковыя для выканання. Апошняя гульня ў чэмпіянаце павінна дадаць крыху аптымізму немцам, бо атрымалася захаваць сваю браму "сухой", іншая справа, што не атрымалася забіць, але сёння Айнтрахту хопіць і 0-0.

Гульня будзе цяжкай, але трэба памятаваць, што ўсё ў сваіх руках. Поспехаў!

Другие посты блога

Што не так у Дортмундзе
17 декабря 2014, 16:48
7
1 тур. Пачынаем!
26 августа 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 августа 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 июля 2014, 01:52
Все посты