Tribuna/Футбол/Блоги/Бундэсліга. Беларускі варыянт/23 тур. Лепш пазней, чым ніколі

23 тур. Лепш пазней, чым ніколі

Са спазненнем падвядзем вынікі 23 туру чэмпіяната Германіі. Звыклая абарона Шальке, выхад Дортмунда на 2-е месца, пенальці ў выкананні Робэна і перамога Айнтрахта пасля крыўднага вылету з Лігі Еўропы.

Автор — Bayern-fan
6 марта 2014, 00:46

Пачалося ўсё не вельмі жвава:

Герта 0-0 Фрайбург

Герта крыху валодала ініцыятывай, але скарыстацца момантамі не змагла. На гэты матч завітаў галоўны трэнер Манчэсцер Юнайтэд Дэвід Моес, каб паназіраць за Маціасам Гінтэрам, які ўваходзіць у інтарэсы шматлікіх еўрапейскіх клубаў. Малады немец сёння можа дэбютаваць у "бундэсманшафт". Улічваючы, што Неманья Відзіч пакіне "Олд Трафард" летам - гэта нядрэнны варыянт для Маціаса. 

Субота падрыхтавала нам шмат цікавых матчаў: Паўночнае дэрбі, Баварыя - Шальке, Баер - Майнц, але спачатку завітаем у Браўншвайг:

Айнтрахт Браўншвайг 1-1 Барусія Мёнхенгладбах

24 - 0-1 Рафаэл

52 - 1-1 тэр Штэген (аўтагол)

Матч двух брамнікаў. Спачатку Рафаэл так падаў вуглавы, што Давары замкнуў гэты крос як сапраўдны центрфорвард, а пасля Марк-Андрэ тэр Штэген прадэманстраваў, што ён - ідэальная кандыдатура брамніка Барселоны, калі вы разумееце пра што я :)

Але калі сур'ёзна, то перад гэтым момантам брамнік гасцей атрымаў пашкоджанне ад нападаючага Айнтрахта, а пасля - выратаваў у 2-х момантах.

Аўгсбург 1-1 Гановер 96

21 - 0-1 Дзіуф

55 - 1-1 Клаван

"Баварцы" працягваюць сваё добрае выступленне ў лізе, разлічваючы на Еўропу, а Гановер пасля 3-х параз нарэшце набраў балы.

37 - 0-1 Чупа-Мотынг

Баер у апошнія часы не пазнаць. Дзіцячыя памылкі ў абароне, слабая атака - хлопцы Самі Хюпіа перажываюць цяжкі перыяд. Сёння матчы зборных, мабыць, гэтая паўза дапаможа Баеру прыйсці ў сябе. 

Майнц жа прэтэндуе ўжо на Лігу Чэмпіёнаў, дзякуючы падарункам Шальке і Вольфсбурга, але пра гэта ніжэй. Лепш паглядзіце, што атрымалася ў Эрыка Чупа-Мотынга

Барусія Дортмунд 3-0 Нюрнберг

51 - 1-0 Хумельс

64 - 2-0 Левандоўскі

83 - 3-0 Мхітаран

Хумельс адсвяткаваў сваё вяртанне ў стартавы склад забітым мячом, Мхітаран забівае двойчы за тыдзень і атрымлівае ўзнагароду як лепшы гулец краін СНГ і Балтыі, а Левандоўскі працягвае паказваць усім, што такое сапраўдны прафесіяналізм - вось дзякуючы чаму Барусія Дортмунд выйшла на другое месца ў лізе. І, гледзячы на стан Баера і Шальке, рызыкну дапусціць, што на гэтым жа месцы і завершыць гэты сезон.

Вердэр 1-0 Гамбург

19 - 1-0 Юнузавіч

Паўночныя каманды ў гэтым сезоне займаюцца агульнай справай - барацьбой за выжыванне. "Паўночнае" дэрбі выдалася напружным не толькі на зялёным газоне "Везерштадыёна", але і на трыбунах

Зыход матчу вырашыла шыкоўная перадача Аарана Ханта, якой скарыстаўся Златка Юнузавіч.

Падыходзім да вячэрнягя матчу:

Баварыя 5-1 Шальке 04

3 - 1-0 Алаба

15 - 2-0 Робэн

24 - 3-0 Манджукіч

28 - 4-0 Робэн

64 - 4-1 Рафінья (аўтагол)

77 - 5-1 Робэн (пенальці)

Жахлівы тыдзень для Шальке. 11 мячэй за 4 дні - гэта вельмі моцны ўдар па амбіцыях гельзенкірхенцаў. Асабліва ўлічваючы, што с пачатку году "кобальтавыя" вельмі мала прапускаюць.

Баварыя вырашыла не адкладваць нічога у доўгую скрыню і на 3 хвіліне Алаба адкрыў лік. Завяршылася ўсё пенальці ў выкананні Ар'ена Робэна, калі не здраджвае памяць, гэта першы пенальці, які выконваў галандзец пасля жахлівага 19 траўня. Ферман не Чэх, і не перашкодзіў галандцу аформіць хет-трык.

Нядзеля, 3 сакавіка.

Хафенхайм 1899 6-2 Вольфсбург

4 - 1-0 Фірміна

15 - 1-1 Дост

37 - 2-1 Зюле

39 - 3-1 Мадэст

43 - 4-1 Мадэст

76 - 4-2 Перышыч

82 - 5-2 Саліхавіч (пенальці)

86 - 6-2 Шыплак

Самы нечаканы і рэзультатыўны матч туру. Здзіўляе не сама колькасць мячэй, а тое, з якой розніцай прайгралі "ваўкі", якія маглі б выйсці на 4 месца. Замест гэтага яны падпусцілі да сябе Майнц і абвастрылі барацьбу за апошнюю пуцёўку ў Лігу Чэмпіёнаў.

Апошні матч гэтага туру:

Айнтрахт Франкфурт 2-1 Шутгарт

31 - 0-1 Харнік

80 - 1-1 Разенталь

89 - 2-1 Маер

 

Адсутнасць канцэнтрацыі і дзіцячыя памылкі ў абароне - вось што перашкодзіла Штутгарту набраць ачкі. "Швабы" кажуць прывітанне зоне вылету, а Айнтрахт наадварот робіць сябе невялічкі запас. Хоць якое суцяшэнне пасля крыўднага вылету з Лігі Еўропы.

Герой туру:

Ар'ен Робэн. Хет-трык галандца наблізіў Баварыю да чарговага чэмпіёнства. Наперадзе гульня з Вольфсбургам, паглядзім што атрымаецца ў гэтую суботу.

Гол туру:

Эрык Чупа-Мотынг і яго "абцас" у Леверкузене:

Зборная:

Брамнік: Вайдэнфелер (Барусія Дортмунд)

Абаронцы: Алаба (Баварыя) - Хумельс (Барусія Дортмунд) - Зюле (Хафенхайм 1899) - Клаван (Гановер 96)

Паўабаронцы: Робэн (Баварыя) - Мхітаран (Барусія Дортмунд) - Фірміна (Хафенхайм 1899) - Чупа-Мотынг (Майнц 05) - Хант (Вердэр)

Нападаючы: Мадэст (Хафенхайм 1899)

На гэтым развітваемся, дзякуй за ўвагу! Хутка ўжо наступны тур Бундэслігі, дзе нас будзе чакаць шмат цікавага! 

Другие посты блога

Што не так у Дортмундзе
17 декабря 2014, 16:48
7
1 тур. Пачынаем!
26 августа 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 августа 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 июля 2014, 01:52
Все посты