Тур №24

Вольфсбург паказвае, што значыць раззлаваць Баварыю, Шальке «адрываецца» за апошнія дзве гульні на Хафенхайме, Вердэр другую гульню запар выйграе і не прапускае. Гэта і не толькі - у традыцыйным аглядзе чарговага туру Бундэслігі.

Автор — Bayern-fan
10 марта 2014, 23:34

Праз гульні зборных, нямецкі чэмпіянат пазбавіўся ў гэтым туры гульні ў пятніцу, таму субота была крыху больш насычаная чым раней.

24 - 0-1 Хохшайд

30 - 1-1 Максім

35 - 2-1 Харнік

82 - 2-2 Бічакчыч

Штутгарт зноў не выйграў. Цярплівасць у "шваабскіх" босаў не бясконцая і Томас Шнайдэр быў вызвалены пасля гэтай гульні. На яго месца прыйшоў Хуб Стэвенс, вядомы па працы з гельзенкірхінскім Шальке.

Гэтая нічыя абвастрыла барацьбу ў зоне вылету. Цяпер Айнтрахт, які ідзе апошнім, пры шэрагу абставін можа падняцца на 15 радок.

29 - 0-1 Мадлунг

72 - 1-1 Чалханаглу (пенальці)

Айнтрахт па-ранейшаму упэўнена кантралюе свой лёс у Бундэслізе, а вось Гамбург з кожным недаборам балаў рызыкуе апынуцца не ў вельмі добрай сітуацыі.

5 - 1-0 Рафаэл

35 - 1-1 Халіл Алтынтоп

81 - 1-2 Вернэр

Галоўнае адкрыццё сезону Аўгсбург не перастае здзіўляць. Волевая перамога ў Гладбаху вывела хлопцаў Маркуса Вайнцырля ў зону еўракубкаў. Гладбах жа зноў не выйграў у 2014. 

28 - 0-1 Кастра

33 - 1-1 Руднеўс

Баер нарэшце б выйграў у гэтым туры, калі б зноў не памылка ў абароне, а дакладней, у апорнай зоне, якой выдатна скарыстаўся нападнік зборнай Латвіі. 4 ачкі адставання ад Барусіі замест 6 - слабае суцяшэнне для "аптэкараў".

Не можам не адзначыць подзвігі Бернда Лена ў адбіцці пенальці: з 6 спроб Бернд нічога не супрацьпаставіў толькі ў адным выпадку. Саболчу Хусці 8 сакавіка не пашанцавала.

Шальке 04 4-0 Хафенхайм 1899

6 - 1-0 Хунтэлар

28 - 2-0 Хунтэлар

55 - 3-0 Абасі

79 - 4-0 Хунтэлар

Хафенхайм не Рэал і не Баварыя, таму зрабіць з Шальке тое, што зрабілі будучы чэмпіён Германіі і, магчыма, будучы чэмпіён Іспаніі, у яго не атрымалася. Наадварот, "вяскоўцы" апынуліся ў тым стане, у якім былі гаспадары на мінулым тыдні. Калі Шальке працягне так гуляць у чэмпіянаце, то праблем з кваліфікацыяй у Лігу Чэмпіёнаў не будзе.

"Кобальтавыя" дагналі Баер і адарваліся на 4 балы ад Вольфсбурга, але пра гэта ніжэй:

Вольфсбург 1-6 Баварыя

17 - 1-0 Налда

26 - 1-1 Шакіры

63 - 1-2 Мюлер

66 - 1-3 Манджукіч

71 - 1-4 Рыберы

78 - 1-5 Мюлер

80 - 1-6 Манджукіч

За апошнія часы гэта быў самы складаны матч для Баварыі. І няхай вас не засмучае вынік, Вольфсбург на працягу гадзіны гуляў з Баварыяй на роўных. Налда адкрыў лік, хутка Шакіры (ці Мюлер, цяжка было вызначыць) забівае ў адказ, пасля, да 63 хвіліны, пачаўся класны, востраатакуючы футбол. "Ваўкі" не адседжваліся ў абароне, стваралі пэўныя складанасці мюнхенцам, але, калі гуляеш супраць Баварыі, то ў абароне не павінна быць ніводнай памылкі, зусім-зусім ніводнай. На 63 хвіліне Мюлер скарыстаўся бліскучым пасам Алькантары і памылкай Налда - далей ужо пайшла звыклая справа.

"Ваўкі" па-ранейшаму пятыя ў лізе, але ў адным бале ад іх знаходзіцца Аўгсбург, таму трэба быць уважлівымі.

Нюрнберг 0-2 Вердэр

40 - 0-1 ды Санта

68 - 0-2 Баргфрэдэ

Другая "сухая" перамога Вердэра запар. Такое ў гэтым сезоне з "музыкамі" было толькі ў 1 і 2 турах. Творца гэтых, няхай і лакальных, поспехаў - Ааран Хант. 2 галявыя і ўчынак, за які можна выказаць моцную павагу з боку гульцоў і аматараў футболу, а з боку УЕФА, спадзяюся, яшчэ і ўзнагароду за сумленную гульню.

Нядзеля. Жаночы дзень быў адсвяткаваны, а у 24 туры Бундэслігі засталося згуляць яшчэ 2 матчы. Завітаем у Фрайбург:

Фрайбург 0-1 Барусія Дортмунд

58 - 0-1 Кель

Стрэл Себасцьяна Келя дапамог Барусіі перамагчы ў гасцях Фрайбург. Госці мелі моманты, каб не абмежавацца 1 голам, але як ёсць, так ёсць. Крыху шкада Фрайбург, які праводзіў сваю 500-ю гульню ў Бундэсліге.

Апошні матч гэтага туру:

51 - 0-1 Рамас

65 - 1-1 Чупа-Мотынг (пенальці)

Адрыян Рамас стараецца не адстаць ад Марыа Манджукіча ў бамбардзірскай гонцы. Абаронцы Майнца яму ў гэтым дапамаглі. На шчасце гаспадароў, пазней быў прызначаны пенальці, які рэалізаваў Чупа-Мотынг. Не "абцасам", а звычайным ударам, але для нчіыі гэтага хапіла.

Гулец туру: У гэтыя выхадныя я вырашыў выбраць лепшага гульца не толькі па статыстычных паказчыках. Таму герой 24-га туру Бундэслігі - Ааран Хант

 

Гол туру: Себасцьян Кель

Зборная:

Брамнік: Бернд Лена (Баер)

Абаронцы: Бічакчыч (Айнтрахт Браўншвайг) - Мадлунг (Айнтрахт Франкфурт) - Налда (Вольфсбург)

Паўабаронцы: Мюлер (Баварыя) - Хант (Вердэр) - Кель (Барусія Дортмунд) - Алькантара (Баварыя) - Вернэр (Аўгсбург)

Нападаючыя: Хунтэлар (Шальке 04) - Манджукіч (Баварыя)

Другие посты блога

Што не так у Дортмундзе
17 декабря 2014, 16:48
7
1 тур. Пачынаем!
26 августа 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 августа 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 июля 2014, 01:52
Все посты