Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Футбольныя клубы з паўднёвага ўсходу Беларусі найбольш прыхільна ставяцца да беларускай мовы

Футбольныя клубы з паўднёвага ўсходу Беларусі найбольш прыхільна ставяцца да беларускай мовы

Футбольныя клубы з паўднёвага ўсходу Беларусі найбольш прыхільна адгукнуліся на прапановы ў справе беларусізацыі. Гэта перадусім каманды вышэйшай лігі: «Гомель», «Славія» Мазыр і «Белшына» – Бабруйск. Горш выглядае справа з камандамі з заходніх рэгіёнаў Беларусі.

Автор — Ігар Случак
17 июля 2014, 17:54

Футбольныя клубы з паўднёвага ўсходу Беларусі найбольш прыхільна адгукнуліся на звароты грамадскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску» ў справе беларусізацыі. Гэта перадусім каманды вышэйшай лігі: «Гомель», «Славія» Мазыр і «Белшына» – Бабруйск. Горш выглядае справа з камандамі з заходніх рэгіёнаў Беларусі.

Кажа каардынатар «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак:

- У клубаў з заходніх рэгіёнаў сітуацыя нашмат горшая. Адны самых горшых клубаў у плане беларусізацыі, гэта, напрыклад, “Ліда”, “Дынама” – Берасце, “Віцебск”. Але, хацеў бы адзначыць, што хоць пакрыху, але сітуацыя паляпшаецца ў беларускім спорце, як мне здаецца.

 На мінулым тыдні Ігар Случак пачаў новы этап перамоваў з футбольнымі клубамі Беларусі адносна пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў іх спартовай дзейнасці – звароты дасланыя ў клубы першай і другой футбольнай лігі.

Падрабязней па спасылцы

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты