Tribuna/Футбол/Блоги/канстуктыўная крытыка спорту/Брэскае Дынама ў Лізе Чэмпіёнаў 2020 як неабходны да вывучэння фенамен

Брэскае Дынама ў Лізе Чэмпіёнаў 2020 як неабходны да вывучэння фенамен

Брэскае Дынама ў Лізе Чэмпіёнаў 2020 як неабходны да вывучэння фенамен заЗаяўляю, што сёння беларуская каманда ў Лізе чэмпіёнаў фенаменальна. І не толькі вялікі фарт тут прычынай.У нашага прадстаўніка склалася вельмі незвычайная сітуацыя для беларускіх каманд у еўракубках. Брэсцкае “Дынама” вельмі слабое ў абароне. І адзіны для іх шанс – прымушаць суперніка абараняцца, не даючы падступацца да сваіх варот.Таму што калі Беларускі клуб спыніць свае атакі, адразу яго пачынаюць душыць і ставіць у пазіцыю “на калені”, як і адбылося з баснійцамі пасля 20 хвіліны першага тайму.А значыць толькі...

Автор — bubnoff.alexandr
27 августа 2020, 10:28

Брэскае Дынама ў Лізе Чэмпіёнаў 2020 як неабходны да вывучэння фенамен.

Заяўляю, што сёння беларуская каманда ў Лізе чэмпіёнаў фенаменальна. І не толькі вялікі фарт тут прычынай.

У нашага прадстаўніка склалася вельмі незвычайная сітуацыя для беларускіх каманд у еўракубках. Брэсцкае “Дынама” вельмі слабое ў абароне. І адзіны для іх шанс – прымушаць суперніка абараняцца, не даючы падступацца да сваіх варот.

Таму што калі Беларускі клуб спыніць свае атакі, адразу яго пачынаюць душыць і ставіць у пазіцыю “на калені”, як і адбылося з баснійцамі пасля 20 хвіліны першага тайму.

А значыць толькі заточаны на агрэсію склад можна выпускаць на поле. Таму і Юзепчук з Пячэніным, а не Вітус з Вераціла. Так, у абароне мае землякі-ваўкавычане могуць згуляць лепш за маладых партнераў. Аднак і крэатыву ад іх можна рэдка дачакацца. Любы кваліфікаваны трэнерскі штаб суперніка (а “Сараева”, відавочна, вывучаў брэстчан) хутка зразумее, хто толькі падае мячыкі і сам не бярэ гульню на сябе. І каго будзе вельмі легка пралічыць і перакусіць.

Таму Кавальчук выставіў адзін і той жа склад на абодва матчы Лігі Чэмпіёнаў. А іншых варыянтаў у яго не было.

Толькі нападзенне, толькі нахабства на куражы можа даць шанс брэстчанам на роўных супрацьстаяць суперніку. І яны вучацца быць больш нахабнымі.

Таму і Твэ ператрымлівае мяч, таму і Дзіало не саромеецца лезці на супернікаў. І шмат разыкоўных пасоў наперад, якія кемлівыя баснійцы перакусывалі і контратакавалі.

Але па іншаму было ніяк. Толькі перманентная небяспека сваім варотам не давала “Сараеву” канкрэтна прыхапіць “Дынама” за горла. Толькі індывідуальнае майстэрства Мілеўскага і кампаніі давала шанс выйсці з пад класнага прэсінгу і прымушала гасцей фаліць, даючы перадых стомленаму па розных прычынах Брэсту.

Балканцы былі лепшыя фізічна, таму іх перамога магла быць толькі пытаннем часу. І пазарэз патрэбны былі якасныя замены. Але якія не аслабяць нападзенне і не прымусяць нас прыжымацца да сваіх варотаў.

Глянем на лаву запасных – і мы не ўбачым там футбалістаў з дзвумя якасцямі – здольнымі крэатывіць у нападзенні і адпрацоўваючымі якасна ў абароне. З адной – так. З дзвумя – не.

Таму першая замена адбылася толькі на 70-й хвіліне, і яна сведчыла аб тым, што раней выпускаць не было каго. Крывец здолеў менавіта на гэты невялікі тэрмін падмяніць Гардзейчука. А вось іншыя дзве замены, на мой непрафесійны погляд, плёну не далі. Акрамя магчымасці не памерці на полі адпахаўшым на 200 % Мілеўскаму і Сядзько.

І калі ад Быкава крэатыву чакаць было цяжка, імпатэнцыя ў нападзенні Савіцкага робіцца хранічнай. Гэтаму вечна перспектыўнаму футбалісту не хапае жорсткасці, металу у важным органе крыху ніжэй поясу, каб пад прэсінгам суперніка рэалізаваць момант. І не толькі з “Сараева”, але і з вельмі матывіраванай “Белшынай” Павел не завяршаў як трэба. А без агрэсіі, баючыся кантактнай барацьбы, ты не канкурэнтназдольны. І рабіць табе на полі, асабліва ў Лізе Чэмпіёнаў, няма чаго.

У наступным раўндзе Брэста чакае больш якасны супернік. Няма шансаў? Так.

Ці ўсеж ёсць? Але дзеля гэтага павінны супасці шэраг фактараў

1. Дзікі фарт можа яшчэ не пакінуць нашу каманду.

2. Юзэпчук павінен навучыцца якасна абараняцца, а не паварочвацца жопай да суперніка, даючы сябе пакідаць у дурнях. А Пячэнін павінен навучыцца ўрывацца ў штрафную на хуткасці, абыгрываючы суперніка. Лепш 50 разоў страціць мяч, але на 51 разарваць чужую абарону

3. Ігнатовіча завезці ў храм. Каб яго хібы не былі крытычнымі. Толькі з Божай дапамогай гэта магчыма.

4. На полі павінен з’явіцца крыху новы склад. Але не аслаблены, у тым ліку і з боку атакі. Як гэта зрабіць? Кавальчуку трэба ісці на трэніроўку дублераў і знайсці там не менш за 2 чалавекі, якія змогуць у адной гульні хвілін 60 пратрымацца супраць умоўнага Янг Бойз.

5. Трэнерскі штаб павінен якасна вывучыць склад суперніка і яго хібы з плюсамі, і данесці інфармацыю да сваіх футбалістаў

6. Кожны павінен згуляць матч жыцця. А маладыя – выйсці на новы ўзровень, які дабавіць ім на сайце трансфермаркет па 400 тыс у.е.

Вы лічыце гэта немагчымым? У мяне, правінцыяльнага трэнера, былі такія гульні, калі мае дзеці за адзін турнір раптам пераходзілі на новы ўзровень. Праўда, гэта немагчыма без граматнай, шматгадовай папярэдняй працы. Без правільнага фундаменту. Жадаю усяму брэсцкаму ”Дынама” не проста выйсці ў Лігу (любую), а выйсці на новы ўзровень. І тады у Лізе будзе што рабіць.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов