Tribuna/Баскетбол/Блоги/канстуктыўная крытыка спорту/Чэмпіянат Беларусі па баскетболу сярод жанчын. Ці ёсць там перспектыўныя?

Чэмпіянат Беларусі па баскетболу сярод жанчын. Ці ёсць там перспектыўныя?

Асноўная мэта – пошук перспектыўных баскетбалістак, якія маглі б адрадзіць беларускую суперкаманду дзяўчат па баскетболу Адразу выкажу падзяку за якасную і своечасовую статыстычную інфармацыю, якую выкладаюць супрацоўнікі беларускай фэдэрацыі баскетболу па выніках матчаў. З відыя-трансляцыямі азнаёміцца мне цяжэй з-за ўласнай занятасці. Але зараз акуратна прагледзеў дзве гульні, на падставе якіх зрабіў пэўныя вывады.

Автор — bubnoff.alexandr
18 ноября 2020, 17:16
1
Чэмпіянат Беларусі па баскетболу сярод жанчын. Ці ёсць там перспектыўныя?

Некаторыя думкі дылетанта на падставе статыстык.

Асноўная мэта – пошук перспектыўных баскетбалістак, якія маглі б адрадзіць беларускую суперкаманду дзяўчат па баскетболу

***

Адразу выкажу падзяку за якасную і своечасовую статыстычную інфармацыю, якую выкладаюць супрацоўнікі беларускай фэдэрацыі баскетболу па выніках матчаў. З відыя-трансляцыямі азнаёміцца мне цяжэй з-за ўласнай занятасці. Але зараз акуратна прагледзеў дзве гульні, на падставе якіх зрабіў пэўныя вывады. Якія падмацавалі мае папярэднія адчуванні, створаныя на падставе назірання статыстыкі за 2020 год.

Вельмі часта амаль у кожнай камандзе ёсць баскетбалістка, якой даюць мала часу, але яна мае класны паказчык па “плюс-мінусу”. Не заўседы гэта інфармацыя аб’ектыўна па прычыне адсутнасці барацьбы ў апошняй чвэрці, калі “гульня зроблена”, і даюць пагуляцца другім-трэцім нумарам. Але матч Вікторыі з Брэсту і Гарызонту-2 меў напружаны характар, таму вышэйазначаная інфармацыя можа сведчыць аб сур’езных хібах трэнерскага штабу.

Напрыклад, з чатырох лепшых дзяўчат у складзе гаспадароў, толькі адна атрымала заслужаную колькасць часу. За 15 хвілін на пляцоўцы Дар’і Балакер і амаль 19 хвілін Аксаны Ісаенкі баскетбалісткі з Брэсту мелі адпавенна + 4 і + 5 ачкоў. У плюсе яны былі пры наяўнасці ў складзе Камілы Грабаравай і Анастасіі Галаўчынер (+ 1 і +3). Тры ж лідэра па колькасці хвілін на пляцоўцы прывязлі клубу ад – 6 да – 9 ачкоў.

Як станоўчую з’яву адзначу адвагу ў рэалізацыі момантаў спарцменак з паўдневага захаду Беларусі. Яны смела кідалі ў кальцо (парушаючы тупую традыцыю беларускага камандна-гульнявога спорту – пазбягання браць адказнасць на сябе праз лішні пас). Таксама спадабаліся фізічныя кандыцыі асобных дзяўчат, здольных з выбуховай хуткасцю працаваць з мячом. Шкада, галава ўключалася не заўседы.

На жаль, некаторыя цікавыя баскетбалісткі ў Гарызонце – 2 не маюць правільнай тэхнікі кідка, што прыводзіць да вельмі нізкай рэалізацыі. У лепшы бок выдзяляюцца некаторыя спарцменкі. Адзначым якасныя штрафныя Марыі Трафіменкавай (4/4), яе выключную ў гэтай гульні эфектыўнасць (19), і круты паказчык па плюс-мінусу (+10). У Ксеній Навойкавай і Молчан +7 і + 6, першая мае яшчэ 14 падбораў. Плюс 3 у Аляксандры Шумейкі з 4 пасамі і 9 падборамі. Лепшая яна ў двух камандах па перахопам (4).

Са здзіўленнем назіраю слабую статыстыку Ірыны Дурманавай па плюс-мінус (+1), і толькі адну рэзультатыўную перадачу. Яна працягвае крэатывіць і рызыкаваць (і страт стала крыху менш), у яе нехарактэрны для беларусак якасны сярэдні кідок (таму што не саромеецца браць на сябе гульню). Фізічныя кандыцыі далі магчымасць вытрымаць 32 хвіліны на паркеце. Яна амаль заўседы своечасова перакрывала апанентак і страхавала сваіх, аднак праз яе руку супернікі часта забівалі… Хочацца верыць, што Ірына знайшла свайго трэнера, які ўмее выкарыстоўваць яе лепшыя бакі і спыніць, калі заносіць залішняя рызыка альбо стомленасць.

У актыў можа занесці сабе гульню і Екацярына Ялчык (3/7 трохачковых, 4 рэзультатыўных паса). Аднак засмучае адзін толькі кідок на два ачкі і адсутнасць магчымасці прабіць штрафныя. Магчыма, адказ на гэта пытанне можна знайсці ў толькі адной страце мяча. Адсутнасць рызыкі дапаможа каманднай гульні (у дзяўчыны +13), але гэта не дасць ёй развіцца ў топ-баскетбалістку. На жаль, звычайна беларускія трэнеры любяць ігракоў без авантурыстычнай рысы. Якія спыняюцца ў сваім росце і могуць на дарослым узроўні быць толькі як падавальшчыкі мячоў. Для больш смелых, здольных пайсці ў праход пад кальцо.

***

Даўно хацеў убачыць гульню гродзенскіх дзяўчат 2005 года нараджэння. На жаль, Паліна Даменюк мае значныя хібы ў кідковай тэхніцы, асабліва ў рэалізацыі пад самым кошам. І калі за бліжэйшыя год-два яны не будуць выпраўлены, такі яе мінус адаб’ецца на ўсю далейшую кар’еру. З двух разыгрываючых мне больш сваёй рызыкоўнасцю, здольнасцю пайсці ў праход на кальцо, спадабалася Екацярына Новік. Але яна чамусьці не рабіла спробаў кінуць з 6 метраў. Па плюсу-мінусу у яе станоўчы вынік (+2, як і у Наталлі Спорык, якая рэалізавала палову з 6 далекіх кідкоў). А вось як не дзіўна, лепшай па гэтаму паказчыку стала Елізавета Трашчынская (+4), у якой, відавочна, сур’езнай баскетбольнай школы няма. Аднак ёсць неблагія фізічныя дадзеныя і любоў да гульні. Хочацца спадзявацца, што гродзенскія трэнеры здолеюць раскрыць дадзеную дзяўчыну ў сапраўдную баскетбалістку.

Б’е праз край энергія у Елізаветы Шышлюк, аднак тут таксама ёсць сур’езныя хібы ў тэхніцы, якія яшчэ ёсць час выправіць. Яе адважнасць выклікае ў мяне спадзяванні на з’яўленне ў будучым яскравай, крэатыўнай спарцменкі. Аднак для каманднай гульні у дадзеным матчы тут самы горшы вынік (- 9). Цярпення і трэнерам, і дзяўчыне, і ўсе можа ў будучым быць добра.

Гульня каманды Вольгі Падабед на сёння мяне мала цікавіць, таму што зараз там крэатыўных баскетбалістак са значным патэнцыялам я не бачу. І не лічу правільным уключэнне ў склад каманды А. Сушчык (7 ачкоў за 33 хвіліны), што спынілася ў сваіх развіцці разам з А. Лаппо (5 стратаў у матчы з дзецьмі, малодшымі за іх на 8 год). Гэтыя быццам бы ветэраны клубу не прынясуць медалі, але займуць месцы тых, хто мог бы яшчэ чаго дабіцца.

Як вывад, на сёння ёсць толькі адна дзяўчына ў чэмпіянаце Беларусі па баскетболу 2000 года нараджэння і маладзей, што, на маю думку, можа гуляць у нацыянальнай дарослай зборнай. Але баюся, яе не возьмуць нават у склад маладзёжкі. Шмат іншых перспектыўных дзяўчат 1999 года нараджэння і маладзей не развіваюцца… Пра Юлію Васілевіч з Алімпіі не магу сказаць, даўно цалкам матч з яе ўдзелам не бачыў.

Адсутнічае ў многіх тэхніка кідку як з лініі штрафу, так і з-пад кошу. З сярэдней дыстанцыі не толькі не ўмеюць кідаць, але і нават не спрабуюць. Не ідуць правільна ў праход, імкнуцца не браць ініцыятыву на сябе. Але зараз у чэмпіянаце шмат супер-перспектыўных дзяўчынак 2003-2005 гадоў нараджэння, якія могуць у барацьбе з больш дарослымі суперніцамі нечаму навучыцца. І тут усе залежыць ад трэнерскай кваліфікацыі.