Tribuna/Футбол/Блоги/Piłka nożna/Назад у мінулае ІV. ЛКС

Назад у мінулае ІV. ЛКС

«ЛКС» (Лодзь) Год заснавання: 1908 Колеры: чырвона-белыя Горад: Лодзь (насельніцтва 700 тысяч) Стадыён: Stadion przy al. Unii Lubelskiej (5700) Прынцыповыя супернікі: ЛКС, Легія 2-х разовы чэмпіён Польшчы (1958,1998) Уладальнік срэбных медалёў чэмпіяната Польшчы (1954) 3-х разовы ўладальнік бронзавых медалёў чэмпіяната Польшчы (1922,1957,1993) Уладальнік кубку Польшчы (1957) Фіналіст кубку Польшчы (1994)

Блог — Piłka nożna
Автор — Haradzieniec
15 сентября 2017, 13:41
Назад у мінулае ІV. ЛКС

«ЛКС» (Лодзь)

Год заснавання: 1908

Колеры: чырвона-белыя

Горад: Лодзь (насельніцтва 700 тысяч)

Стадыён: Stadion przy al. Unii Lubelskiej (5700)

Прынцыповыя супернікі: «Відзаў», «Легія», «Рух», «Арка», «ГКС Бельхатув»

2-х разовы чэмпіён Польшчы (1958,1998)

Уладальнік срэбных медалёў чэмпіяната Польшчы (1954)

3-х разовы ўладальнік бронзавых медалёў чэмпіяната Польшчы (1922,1957,1993)

Уладальнік кубку Польшчы (1957)

Фіналіст кубку Польшчы (1994)

 

Незалежнай Польшчы яшчэ не было, а ў Лодзі ўжо гуляў польскі клуб

«ЛКС» быў заснаваны ў 1908 годзе і з'яўляецца найстарэйшым клубам Лодзі. У тыя часы нямецкія і габрэйскія каманды былі мацнейшыя за толькі створаны «ЛКС», але ўжо ў 1909 годзе «чырвона-белыя» перамаглі «Ахілес» з лікам 5:1, але была і паразка 1:6 ад нямецкай «Вікторыі». У тым жа 1909 годзе «рыцары» былиі запрашаны ў Чэньстахова, дзе павінны былі згуляць з «Каронай» з Варшавы. Але як толькі футбалісты дабраліся да Чэньстаховы яны былі...затрыманыя і правялі некалькі гадзін пад арэштам. Адной з магчамых прычын называецца тое, што паліцэйскі паблытаў мяч для гульні з выбухоўкай. Праз некалькі гадзін гульцы «ЛКСа» усе ж такі правялі дзве сустрэчы з сталічнай камандай. У 1912 годзе лодзінцы заваявалі першы трафей - кубак Гільхрыца і Сміта, які клуб атрымаў за перамогу ў ЛФВ. Каманда 13 раз перамагла супернікаў і толькі аднойчы была пакананая, дарэчы двойчы «ЛКС» быў мацнейшым за «Відзаў» 8:0 і 9:1. У наступным годзе зноў не было нікога мацнейшага ў Лодзі за «ЛКС», але з пачаткам Першай сусветнай вайны чэмпіянат Лодзі спыніўся.

«ЛКС» аднавіў сваю дзейнасць у 1916 годзе, згуляўшы некалькі сустрэч супраць замежных каманд. З «ЛКСам» звязана цікавая легенда, згодна з якой менавіта гульцы лодзінскага клубу раззброілі нямецкіх салдатаў. 10 лістапада «ЛКС» гуляў супраць «Штурма» з Нямеччыны, а ў паветры ўжо было чуваць салодкі пах незалежнасці. Падчас матчу гульец гаспадароў Кавальскі быў збіты супернікам, у адказ паляк моцна штурхнуў суперніка, а польскія заўзятары пачалі атакаваць нямецкіх салдатаў, якія знаходзіліся на стадыёне і каля яго.

20-годдзе з камандай «чырвоных»

Пасля атрымання незалежнасці і аканчэння вайны з бальшавікамі жыхары Лодзі зноў атрымалі магчымасць назіраць за матчамі «чырвона-белых». У 1921 годзе «рыцары» перамаглі ў акруговым чэмпіянаце, вялікую ролю ў гэтым згуляў Адам Абрубаньскі. Хутка «ЛКС» пачаў прадстаўляць Лодзь у чэмпіянаце краіны, камандзе не хапала вопыту і прафесійнасці, у параўнанні з клубамі з Кракава і Львова. Першы матч скончыўся буйной паразкай ад «Краксы» 1:7, пачатак чэмпіянату не задаўся: 6 паразак і 1 нічыя (3:3 з «Вартай»). У 1922 годзе «ЛКС» прайшлі кваліфікацыю да першага этапу чэмпіяната Польшчы, дзе ў паўночнай групе размясціліся на другім радку, «чырвона-белыя» перамаглі такія моцныя каманды як «Стшэлца» з Вільна і варшаўскую «Палонію». Чэмпіёнам краіны ў гэтым сезоне стала «Пагонь» з Львова, уладальнікамі срэбных медалёў сталі гульцы «Варты» з Познаня, а трэці радок паміж сабою падзялілі «Краковія» і «ЛКС». 

У 1923 годзе трэнерам клубу стаў Лаёш Чэйслер, які потым працаваў у «Мілане», «Фіарэнціне», «Бенфіцы» і нацыянальнай зборнай Італіі. Дамагчыся вялікіх поспехаў у венгра не атрымалася, але нельга сказаць, што час яго працы быў правальным. У гэтым жа року ў зборнай Польшчы ўпершыню ў гісторыі згуляў прадстаўнік «ЛКСу» - Ваўжынец Цыль, які лічыцца адным з найлепшых абаронцаў клубу ў даваенны час. Цыль таксама з'яўляецца першым прадстаўніком клубу, які прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях (у 1924 годзе ў Парыжы). Наступным футбалістам «бела-чырвоных» на Алімпіядзе стаў Антоні Галецкі ў 1936 годзе.

Першыя прыгоды з Чэйслерам у 1926 годзе скончыліся не вельмі паспяхова, 

 

 

Інфармацыя: lkslodz.pl

Фота:  lkslodz.pl

Другие посты блога

Суперкубок Польши
15 июля 2018, 01:48
Все посты