Tribuna/Баскетбол/Блоги/Rock the Tsmok/Рубінавы аўторак. Чаму варта наведаць матч «Цмокі-Мінск» - «Красны Акцябр»

Рубінавы аўторак. Чаму варта наведаць матч «Цмокі-Мінск» - «Красны Акцябр»

У аўторак а 19.00 мінскія «Цмокі» правядуць чарговы матч лігі ВТБ. На гэты раз «драконы» сустрэнуцца з «Красным Акцябром». Каларытныя трэнер і прэзідэнт гасцей, цэнтравы з кідком абаронцы, некалькі рэкардсменаў і прага рэваншу - сярод прычын, па якіх варта наведаць Мінск-Арэну.

Блог — Rock the Tsmok
Автор — Tsmoki-press
16 марта 2015, 13:32
5

У аўторак а 19.00 мінскія "Цмокі" правядуць чарговы матч лігі ВТБ. На гэты раз "драконы" сустрэнуцца з "Красным Акцябром". Каларытныя трэнер і прэзідэнт гасцей, цэнтравы з кідком абаронцы, некалькі рэкардсменаў і прага рэваншу - сярод прычын, па якіх варта наведаць Мінск-Арэну.

МІНУЛЫ СЕЗОН

Папярэдні хатні матч "Цмокаў" з "Красным Акцябром" стаў адным з самых відовішчных баскетбольных паядынкаў, якія толькі бачыла Мінск-Арэна. Тая дуэль змясціла ў сябе і авертайм, і 225 ачкоў клубаў на дваіх і, вядома, драматычную развязку - народжаную ў імправізацыі пераможную атаку гасцей. Сёння ж, мы не пярэчым супраць паўтарэння сцэнара, але толькі з альтэрнатыўным фіналам.

РЭКАРДСМЕН

Абаронца "Краснага Акцябра" Рэндзі Калпепер, набраўшы 41 ачко, тады ўстанавіў рэкорд выніковасці лігі ВТБ, які трымаецца і да гэтага дня. У цэлым жа другі год запар Калпепер дзівіць індывідуальнай статыстыкай. У мінулым сезоне ён з'яўляўся лепшым у розыгрышы па выніковасці - і патэнцыйнаму званню MVP перашкодзіла толькі траўма, якая прывяла да часовай адлучкі з гульні. Ну а ў гэтым сезоне Рэндзі набірае па 21,2 ачкі ў сярэднім за паядынак, зноў з адрывам абгрунтаваўшыся на першым радку сярод усіх гульцоў лігі.

ПАПЯРЭДНІ МАТЧ

Запамінальнай атрымалася і папярэдняя сутычка дружын. Тады, у канцы лістапада, "драконы" двойчы здзяйснялі ўражлівыя "камбэкі", перавялі гульню ў авертайм, але да вікторыі так і не дацягнуліся. Хоць і знаходзіліся ў кроку ад яе - за імгненні да канца асноўнага часу Міркавіч рэалізаваў толькі два штрафных з трох. Увогуле, нездарма абаронца мінчукоў Аляксандр Кудраўцаў прызнаў, што гэта параза з'яўляецца самай крыўдным ў сезоне. Але ў той жа час надае дадатковую матывацыю.

АСІСТЭНТ

У параўнанні з той сустрэчай у клубаў адбыліся кадравыя змены. У прыватнасці, да расейцаў вярнуўся Уілі Дын, які ў мінулым сезоне аддаў 18 перадач у матчы з "Трыумфам". На той момант гэта быў рэкорд лігі ВТБ, які, праўда, ужо пераўзышлі. Такім чынам, пасля Купера і Фортсана беларускія заўзятары змогуць бачыць яшчэ аднаго таленавітага асістэнта.

ПРЭЗІДЭНТ

Спецыфіка "Краснага Акцябра" заключаецца ў тым ліку і ў тым, што 36-гадовы прэзідэнт каманды Дзмітрый Герасіменка перыядычна... сам выходзіць на паркет. Праўда, у цяперашнім розыгрышы ён ступаў на пляцоўку толькі двойчы. У тым ліку, зрэшты, і ў апошняй сустрэчы супраць ЦСКА.

КАЛАРЫТНЫ ТРЭНЕР

У сваю чаргу галоўны трэнер расійскага клуба, Дырк Бауэрман, канцэнтруецца выключна на першарадных абавязках. Што не перашкаджае яму з'яўляцца каларытным персанажам. У першую чаргу - з-за знешнасці, якая выклікае міжвольныя асацыяцыі ці то з музыкамі гурта Ramsstein, ці то з суровымі вайсковымі галоўнакамандуючымі. Аднак за суровай знешнасцю хаваецца трэнерскае майстэрства, якое Бауэрман дэманстраваў у нацыянальных зборных Германіі і Польшчы, "Бамбергу", "Баварыі", "Летувас Рытас" і іншых камандах.

ЦЭНТРАВЫ-СНАЙПЕР

Адным жа з падапечных Бауэрмана з'яўляецца Лэмонт Хэмілтан, які перайшоў у "Красны Акцябр" з "Лабараль Кутчы" па ходзе сезона. Чым цэнтравы заслужыў асобнага згадвання? Тым, што яго кідку пазайздросцяць і многія абаронцы. У лізе ВТБ, напрыклад, ён рэалізаваў 14 трохачковых кідкоў у 10 сустрэчах, а ў леташнім розыгрышы Еўралігі 45,2% яго спробаў з-за дугі з'яўляюцца рэзультатыўнымі!

Другие посты блога

Сербскі падарунак
11 апреля 2015, 22:47
1
Все посты